Розніца паміж версіямі «Пралетарый (кінатэатр, Мінск)»

(→‎Гісторыя: Fixed typo)
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак
З 1907 года на [[вуліца Захар'еўская, Мінск|вуліцы Захар'еўскай]] на першым паверсе правай часткі чатырохпавярховага [[дом Поляка|дома ўладальніка Поляка]] працаваў [[кінатэатр «Ілюзіён», Мінск|кінатэатр «Ілюзіён»]], які, як і іншыя кінатэатры дарэвалюцыйнага Мінска, быў вельмі папулярны. Паводле паведамлення газеты «[[Звязда (1917)|Звязда]]», у чэрвені 1924 года ў былым памяшканні кінатэатра «Ілюзіён» адкрыўся новы кінатэатр «Пралетарый» на 300 месцаў. Пазней кінатэатр, верагодна, быў перайменаваны, бо ў шэрагу публікацый адзначалася, што 15 ліпеня 1924 года ў тым жа памяшканні па вул. Савецкай, 87 прыняў першых гледачоў новы кінатэатр «'''Чырвоны факел'''». У кастрычніку 1928 года тут арганізавалі прагляд фільмаў для дзяцей, і кінатэатр атрымаў назву «'''Юны піянер'''». У гэтым статусе ён праіснаваў некаторы час, пакуль да яго не вярнулася ранейшая назва — «Пралетарый»<ref name="arcp"/>.
 
На пасяджэнні Сакратарыята Мінскага гарадскога камітэта [[КП(б)Б]] 1 красавіка 1932 года было прынята рашэнне: ''«На працягу будаўнічага сэзону г.г. пераабсталяваць кіно „Пролетарый“, зрабіўшы яго на 600—700 мейсц, шляхам дабудовы глядзельнай залі»''. Праект рэканструкцыі быў выкананы [[Герасім Васільевіч Якушка|Герасімам Васільевічам Якушкам]] у вельмі кароткі тэрмін і прадуглджваўпрадугледжваў не павелічэнне ўмяшчальнасці старой глядзельнай залы, а ўзвядзенне новага будынка<ref name="arcp"/>.
 
Новы кінатэатр «Пралетарый» быў адкрыты ў жніўні 1934 года. Па ўмяшчальнасці ён быў другім па велічыні пасля [[кінатэатр «Чырвоная зорка», Мінск|кінатэатра «Чырвоная зорка»]]. На яго экране дэманстраваліся як [[Кінематограф СССР|савецкія]], у тым ліку і [[Кінематограф Беларусі|беларускія]], так і замежныя фільмы. Напрыклад, 13 верасня 1938 года адбыўся паказ знакамітага фільма [[Чарлі Чаплін]]а «[[Агні вялікага горада, фільм|Агні вялікага горада]]»<ref name="arcp"/>.
У 1938 годзе кінатэатр закрылі на рэканструкцыю па праекце архітэктара Г. Якушкі, у выніку якой умяшчальнасць залы павялічылася да 1000 месцаў. Пасля рэканструкцыі кінатэатр атрымаў новую назву — «'''Радзіма'''»<ref name="arcp"/>.
 
21 чэрвеня 1941 года ў кінатэатры «Радзіма» прайшло апошняе ў горадзе даваеннае грамадскае мерапрыемства: вячэрняя дэманстрацыя фільма «[[Франтавыя сяброўкі, фільм|Франтавыя сяброўкі]]», паўночнае вясёлае выступленне «Тэа-джаза» і а 0:20, ужо 22 чэрвеня 1941, — дадатковы сеанс фільма. 24 чэрвеня 1941 года а 9:40 нямецкая авіяцыя пачала асабліва масіраваную і бязлітасную эшаланаваную [[бамбардзіроўка Мінска|бамбардзіроўку Мінска]]. Кінатэатр і прылеглыя да яго будынкабудынкі цалкам выгарэлі і ўяўлялі сабой скрыні-руіны. Пасля вайны гэты квартал горада не аднавілі<ref name="arcp"/>.
 
== Архітэктура ==
2 002

праўкі