Дамініён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
У другой палове [[19 стагоддзе|XIX]] ст. [[Вялікабрытанія]], каб пазбавіцца ад пагрозы барацьбы за незалежнасць сваіх найбольш развітых калоній, пачала практыкаваць перадачу ім шырокіх правоў на самакіраванне ([[Новая Зеландыя]] ў [[1853]] г., [[Канада]] ў [[1867]] г., [[Аўстралія]] ў [[1901]] г.). На Каланіяльнай канферэнцыі [[1907]] г. Канада і Аўстралія ўпершыню былі [[дакумент]]альна прызнаны дамініёнамі. Канчаткова [[права]]вы статус дамініёнаў быў замацаваны ў [[Дэкларацыя Бальфура 1926 года|Дэкларацыі Бальфура 1926 г]]. Згодна ёй, дамініёны разглядаліся як [[Аўтаномія|аўтаномныя]] палітычныя ўтварэнні ў межах Брытанскай імперыі, пазней – Садружнасці нацый. У адрозненні ад класічных калоній, у дамініёнах дзейнічалі асабістыя [[закон]]ы, [[суд]], органы ўлады, праводзілася самастойная ўнутраная і знешняя [[палітыка]]. Пры гэтым дамініёны захоўвалі палітычны і [[эканоміка|эканамічны]] саюз з Вялікабрытаніяй, фармальна лічыліся раўнапраўнымі, хаця прызнавалі канстытуцыйную ўладу брытанскай манархіі.
 
У розныя гады статус дамініёнаў мелі: Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, [[Дамініён Ньюфаўндленд|Ньюфаўндленд]], [[Паўднёва-Афрыканскі Саюз]], [[Ірландыя]], [[Індыя]], [[Пакістан]], [[Шры-Ланка|Цэйлон]]. Формы кіравання, падобныя на дамініён, але без вызначэння гэтага статусу таксама ўводзіліся ў адносінах да [[ЗімбабвеПаўднёвая Радэзія|Паўднёвай Радэзіі]] і [[Фіджы]]. Статус дамініёнаў фактычна адмяняўся пасля абвяшчэння [[рэспубліка|рэспубліканскай]] формы кіравання ([[Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка]], Ірландыя, Індыя, Пакістан, Шры-Ланка) або ўвядзення асабістага [[грамадзянства]] (Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя). У [[1949]] г. Ньюфаўндленд увайшоў у склад Канады.
 
==Спасылкі==