Лідская раўніна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Lida Yuzhnyy Gorodok.JPG|thumb|Краявід у раёне [[Ліда|Ліды]]]]
'''Лідская раўніна'''  — фізіка-геаграфічны раён Заходне-Беларускай правінцыі.
 
Знаходзіцца на паўночным захадзе [[Беларусь|Беларусі]], у [[Воранаўскі раён|Воранаўскім]], часткова ў [[Іўеўскі раён|Іўеўскім]], [[Лідскі раён|Лідскім]] і [[Шчучынскі раён|Шчучынскім]] раёнах [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]; на паўночным захадзе заходзіць на тэрыторыю [[Літва|Літвы]]. Плошча каля 4 тыс. км². Працягласць з паўднёвага захаду на паўночны ўсход 125 км, з поўначы на поўдзень 50  км. Пераважаюць вышыні 150-200 150—200 м.
 
Прымеркавана да Беларускай антэклізы. Крышталічны фундамент перакрыты пародамі верхняга пратэразою, мелу, участкамі палеагену, антрапагену. Для антрапагенавай тоўшчы (магутнасць каля 100 м) характэрны ледавіковыя і міжледавіковыя адклады беларускага (на поўначы), бярэзінскага, дняпроўскага і сожскага зледзяненняў. Сучасны рэльеф створаны сожскім ледавіком, значна перапрацаваны і зменены эразійна-дэнудацыйнымі працэсамі ў пасляледавіковы час.
 
Лідская раўніна  — спадзіста-хвалістая другасная марэнная раўніна, злёгку нахіленая на поўдзень, да даліны ракі [[Нёман]]. Складзеная валуннымі супескамі і суглінкамі, месцамі водна-ледавіковымі пяскамі, у паўднёвай частцы трапляюцца адорвені мелавых, палеагенавых і неагенавых парод. Ваганні адносных вышыняў да 5  м. Паверхня ўскладненая сеткай лагчынаў сцёку, забалочанымі далінамі дробных рэчак і ручаёў, тэрмакарставымі западзінамі. На прыдалінных участках, дзе адносныя вышыні 10-15  м, рэльеф дробнаўвалісты. На водападзелах адзіночныя марэнныя ўзгоркі, радзей камы і озы. Ад г. [[Шчучын]] на паўночны ўсход да [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскага ўзвышша]] цягнецца моцна дэнудаваная паласа асобных марэнных град і ўзгоркаў, выш. да 20  м. Карысныя выкапні: [[торф]], гліны легкаплаўкія, мел і мергель, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічы пясок.
 
[[Файл:Дзітвянскае балота.JPG|thumb|[[Дзітвянскае балота]]]]
Асноўныя рэкі: [[рака Гаўя|Гаўя]], [[Жыжма]], [[рака Дзітва|Дзітва]], [[рака Лебяда|Лебяда]] належаць да басейну Нёмана. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя і інш. Пад лесам 30 % тэрыторыі. Лясы хваёвыя лішайнікава-кусцікавыя і кусцікава-зеленамошныя, на паўночным усходзе, захадзе і поўдні трапляюцца шыракаліста-хвойныя, з прымессю дуба, граба, клёна, ясеня. Каля Шчучына захаваўся значны масіў дубровы. На паніжэннях невялікія ўчасткі бярозавых і чорнаальховых лясоў. Найбольшыя балоты: [[Дакудаўскае балота]] і [[Дзітвянскае балота]]. Пад ворывам 40 % тэрыгорыі.
 
== Літаратура ==
* ''Кпіцунова Н.'' Лідская раўніна // БелЭнБеларуская энцыклапедыя, у 18 т. Т. 9. - — Мн.,: БелЭн 1999.
* ''Кпіцунова Н.'' Лідская раўніна // ГеаграфіяЭнцыклапедыя прыроды Беларусі:, Энцыкл.у даведнік.5 -т. МнТ.: БелЭн, 19923. — - СМн., 601984.
* Лідская раўніна // Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 60.
 
{{Рэльеф Беларусі}}