Беларуская народная самапомач: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ вядомыя дзеячы
пашырыў крыху звесткі, дадаў пра медыцынскую чыннасцт
Радок 7:
БНС дзейнічала пад кантролем і кіраўніцтвам нямецкіх акупацыйных улад. Склад цэнтральнай рады зацвярджаў Кубэ, праўленні акруговых, раённых і старшыняў валасных аддзелаў прызначалі адпаведныя гібетскамісары, раённыя і валасныя нямецкія кіраўнікі.
 
Статут БНС абвяшчаў яе як дабрачынную народную арганізацыю, якая ставіць за мэту "памагаць пацярпелым беларусам ад ваенных дзеянняў, бальшавіцкага і польскага панавання, памагаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край, пашырыць і развіць беларускую культуру". БНС займалася зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцей, прадуктаў харчавання, абутку і зімовай вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны, займалася арганізацыяй устаноў аховы здароўя, дастаўкай друкаваных выданняў у акругі і паветы (напрыклад, газеты для сялян "[[Голас вёскі]]").
 
У пачатку [[1942]] быў праведзены з'езд усіх лекараў Беларусі. На ім было пастаноўлена стварыць беларускую лекарскую прафесійную арганізацыю, адкрыць беларускі медыцынскі універсітэт і арганізаваць матэрыяльную дапамогу мясцовым дактарам у цяжкі ваенны час.
З'езд кіраўнікоў БНС (ліпень [[1942]]) дамагаўся ўнясення змен у статут БНС і прызнання за ёй права самакіравання. На з'ездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС (сакавік [[1943]]) быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў поўнай аўтаноміі Беларусі, стварэнне беларускага ўрада і войска. Падкрэслівалася, што "ўрад абвесціць аддзяленне Беларусі ад СССР і аб'явіць яму вайну, як ворагу беларускага народа". Пры садзейнічанні БНС ствараўся [[Беларускі корпус самааховы]]. Аднак нямецкая акупацыйная адміністрацыя распараджэннем ад 18.3.1943 абмежавала дзейнасць БНС толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. І. Ермачэнка быў зняты з пасады кіраўніка БНС і высланы з Беларусі.
 
БНС утрымлівала многія шпіталі, праводзіла рассяленне дзяцей у прытулкі, арганізаваныя на базе савецкіх санаторыяў (да 10000 дзяцей).<ref>{{Крыніцы/Беларусь учора і сяньня|272}}</ref>
У чэрвені 1943 БНС рэарганізавана ў Беларускую самапомач, дзейнасць якой у адпаведнасці з новым статутам была абмежавана зборам ахвяраванняў, матэрыяльнай дапамогай, вярбоўкай новых членаў.
 
Сябры БНС удзельнічалі ў гвалтоўным медыцынскім аглядзе для высылання рабочай сілы ў Германію.<ref>{{Крыніцы/Беларусь учора і сяньня|273}}</ref>
1.3.[[1944]] БНС перададзена ў падпарадкаванне [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай цэнтральнай рады]].
 
З'езд кіраўнікоў БНС (ліпень [[1942]]), у якім удзельнічалі Мужы Даверу, кіраўнікі БНС з акруг і вядучыя бурмістры і кіраўнікі беларускай паліцыі, дамагаўся ўнясення змен у статут БНС і прызнання за ёй права самакіравання. На з'ездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС (сакавік [[1943]]) быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў поўнай аўтаноміі Беларусі, стварэнне беларускага ўрада і войска. Падкрэслівалася, што "ўрад абвесціць аддзяленне Беларусі ад СССР і аб'явіць яму вайну, як ворагу беларускага народа". Пры садзейнічанні БНС ствараўся [[Беларускі корпус самааховы]]. Аднак нямецкая акупацыйная адміністрацыя распараджэннем ад 18.3.1943 абмежавала дзейнасць БНС толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. І. Ермачэнка быў зняты з пасады кіраўніка БНС і высланы з Беларусі.
 
У чэрвені 1943 БНС рэарганізавана ў Беларускую самапомач, дзейнасць якой у адпаведнасці з новым статутам была абмежавана зборам ахвяраванняў, матэрыяльнай дапамогай, вярбоўкай новых членаў. Кіраўніком арганізацыі стаў [[Юры Сабалеўскі]], былы пасол у польскім сейме.
 
1.3.[[1944]] БНС перададзенаперададзеная ў падпарадкаванне [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай цэнтральнай рады]].
 
Вядомыя асобы-дзеячы БНС: [[Ян Станкевіч]] (намеснік кіраўніка), [[Вінцэнт Гадлеўскі]], [[Радаслаў Астроўскі]], [[архіяпіскап Філафей]], [[Вацлаў Іваноўскі]], [[Антон Адамовіч]], [[Уладзіслаў Казлоўскі]], [[Іван Касяк]], [[Юллян Саковіч]] (сябры Галоўнай Рады).