Папуаскія мовы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
 
У наш час найбольш пашыранай з'яўляецца класіфікацыя [[Аўстралія|аўстралійскага]] лінгвіста [[:en:Malcolm Ross (linguist)|Малькальма Роса]], які карыстаўся папярэднімі спробамі класіфікацыі. Ён вылучыў 22 асобныя сям'і і надсям'і папуаскіх моў, найбольш распаўсюджанымі з якіх з'яўляюцца транс-навагвінейская (466 - 493 моў), пашыраная заходнепапуаская (каля 38 моў), тарычэлі (40 - 50 моў), сепік (51 мова), раму — ніжнія сепік (40 моў), паўднёва-цэнтральныя мовы (22 мовы) і г. д. Акрамя таго, існуюць ізаляваныя мовы, многія з якіх сустракаюцца ў горнай мясцовасці і прыбярэжных астравах.
 
== Асаблівасці ==
Большасць папуаскіх моў мае простую [[Фанетыка|фанетычную]] сістэму, выкарыстоўвае 5 [[галосныя|галосных]] гукаў ''i, е, а, о, у'' (хаця сустракаюцца мовы да 8 галосных), склоны і роды [[назоўнік]]аў, змену [[дзеяслоў|дзеясловаў]] праз [[суфікс]]ы пры адсутнасці залежных дзеясловаў. [[Сінтаксіс мовы|Сінтаксіс]] абапіраецца на форму суб'ект — аб'ект — дзеяслоў. Разам з гэтым, вядомы асобныя мовы з танальнай [[Фаналогія|фаналогіяй]], адсутнасцю канкрэтных націскных [[Склад, мова|складоў]], падзелы назоўнікаў на класы (да 10), кожны з якіх характарызуецца ўласцівымі толькі яму суфіксамі.
 
== Спасылкі ==