Дамінік Геранім Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41:
Дамінік Радзівіл быў прыхільнікам адраджэння Рэчы Паспалітай у межах [[1772]] года і выступіў на боку Напалеона супраць Расіі. Часткова пераход на бок Напалеона спрыяла і яго імкненне пазбегнуць плацяжоў у расійскую казну і канфіскацыі маёмасці.
 
Дамінік Радзівіл атрымаўна падчале камандаваннесвайго 278-йга полкпалка уланаў,ўланаў зпершым якімурачыста увайшоўўвайшоў у Вільню. У парадных мундзірах афіцэры, полк з князем першымі ўвайшлі ў старажытную сталіцу [[ВКЛ]], што насіла сімвалічны сэнс: прадстаўнік аднаго з найстаражытных літоўскіх родаў першым увайшоў увызваліў старажытную сталіцу [[ВКЛ]]... Пасля Дамінік мужна выявіў сябе ў паходзе на Расію, адрозніўся ў бітвах пад [[Смаленская бітва|Смаленскам]], [[Мажайская бітва|Мажайскам]], [[Барадзінская бітва|Барадзіно]], за што атрымаў званне [[палкоўнік]]а. Калі яго полк быў практычна ўвесь знішчаны падчас ваеннай [[Вайна 1812 года|кампаніі 1812 года]], Дамініку Радзівілу было даручана камандаванне палком лёгкай кавалерыі гвардыі Напалеона.
 
Пра мужнасць князя Дамініка Радзівіла хадзілі легенды. Зазначалася, што службовая карта князя Дамініка Радзівіла ўтрымоўвала запіс: "''Найбольш адваджаны і ваяўнічы з усіх палякаў''", і што менавіта Дамінік Радзівіл паказаў Напалеону месца броду на [[рака Бярэзіна|рацэ Бярэзіна]] пад [[вёска Студзенка, Барысаўскі раён|Студенкай]], што такім чынам выратавала французскае войска ад поўнага разгрому пад [[Барысаў|Барысавам]].
 
===Эміграцыя===
Пасля адступу Напалеона з Расіі Дамінік Геранім працягваў служыць Францыі. На прапанову князя [[Адам Ежы Чартарыйскі|А. Чартарыйскага]] ўлічваць змену палітычнай сітуацыі, павініцца перад Аляксандрам I і вярнуцца ў Нясвіж, князь Дамінік адказваў: "Маё месца на чале майго палка, а не ў Нясвіжы".