Розніца паміж версіямі "Арапеш"

1 729 байтаў дададзена ,  4 гады таму
== Рассяленне ==
Арапеш жывуць уздоўж [[рака Сепік|ракі Сепік]] і [[Навагвінейскае мора|марскога]] ўзбярэжжа на тэрыторыі дзяржавы [[Папуа — Новая Гвінея]]. Вылучаюцца тры асноўныя моўныя групы — ''абу'', ''урыта'' і горныя арапеш (''каву''). Найбольшай па колькасцю групай з'яўляюцца горныя арапеш.
 
== Гісторыя ==
Сталыя кантакты арапеш з вонкавым светам пачаліся толькі ў [[19 стагоддзе|XIX]] ст., прычым яны тычыліся пераважна насельнікаў прыморскіх раёнаў. У [[1885]] г. землі, населеныя арапеш, увайшлі ў склад [[Германія|германскіх]] каланіяльных валоданняў, у [[1921]] г. — пад кіраванне [[Аўстралія|Аўстраліі]]. З пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. тут актыўна працавалі [[хрысціянства|хрысціянскія]] місіянеры.
 
Арапеш сталі шырока вядомы дзякуючы атраполагам [[Маргарэт Мід]] і [[:en:Reo Fortune|Рэа Фортуну]], якія ў [[1932]] г. праводзілі сярод іх даследаванні<ref>[http://www.loc.gov/exhibits/mead/field-sepik.html Margaret Mead: Human Nature and the Power of Culture]</ref><ref>[Ira Bashkow and Lise M. Dobrin, The Historical Study of Ethnographic Fieldwork: Margaret Mead and Reo Fortune among the Mountain Arapesh // HISTORY OF ANTHROPOLOGY NEWSLETTER. Volume 34:1, June 2007.] P. 9 - 16</ref>. Хаця большасць апісанняў двух даследчыкаў супадалі, яны прыйшлі да розных высноў. Так, Маргарэт Мід апісвала горных арапеш як надзвычай мірных людзей, але Рэа Фортун апублікаваў працу, прысвечаную ваеннай справе гэтага народа.
 
{{зноскі}}
autoeditor
29 338

правак