Розніца паміж версіямі «Корань расліны»

2 байты выдалена ,  6 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
 
== Каранёвая сістэма ==
Корань здольны пранікаць у глебу на розную глыбіню. Напрыклад, карані кукурузы дасягаюць глыбіні 1,5 — 2 м, а некаторых дрэў — 15 — 20 м. Пры прарастанні семені першым ідзе ў рост зародкавы карэньчык. Ён дае пачатак галоўнаму кораню. Галоўны корань расце вертыкальна ўніз па напрамку сілы цяжару. Умоўная мяжа паміж галоўным коранем і сцяблом называецца каранёвай шыйкай. Карані, якія ўзнікаюць на сцёблах, лістах, цыбулінах, клубнях, карэнішчах, называюцца прыдаткавымі. Прыдаткавыя карані развіваюцца ў бульбы, цыбулі, цюльпана, тамата, кукурузы, пшаніцы і інш. Галоўны і прыдаткавы карані могуць галінавацца. Пры гэтым на іх утвараюцца бакавыя карані. Сукупнасць усіх каранёў расліны складае яго каранёвую сістэму. У залежнасці ад тыпу каранёў, якія ўваходзяць у яе, адрозніва-адрозніваюць каранёвыя сістэмы стрыжнёвага і валасніковістага тыпу.
юць каранёвыя сістэмы стрыжнёвага і валасніковістага тыпу.
 
У выпадку, калі галоўны корань малаважна выяўлены, а прыдатачныя карані выяўлены значна, каранёвая сістэма завецца [[валасніковістая каранёвая сістэма|''валасніковістай'']]. Калі галоўны корань выяўлены значна, каранёвая сістэма завецца [[стрыжневая каранёвая сістэма|''стрыжневай'']].