Алесь Гарун: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
Нарадзіўся ў 27 лютага (11 сакавіка) 1887 г. у Мінску, на Багадзельнай вуліцы<ref>У часы Другой сусветнай вайны гэта вуліца насіла імя Алеся Гаруна.</ref>. Яго бацька Уладзімір Прушынскі і маці Соф'я (дзяв. Жывіца) былі простымі прадстаўнікамі рабочай каталіцкай грамады Мінска. З дзяцінства палюбіў кнігі і ў пяць гадоў умеў чытаць па-руску і па па-польску. У далейшым скончыў мінскія 3-е гарадское прыхадское ([[1897]]) і рамеснае ([[1902]]) вучылішчы<ref name="БС"/>. Працаваў у сталярных майстэрнях і на мэблевай фабрыцы ў Мінску<ref name="БС"/>. З [[1904]] далучыўся да партыі эсэраў-максімалістаў<ref name="БС"/>. Пачаў публікавацца з 1907 у газеце «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]».
 
=== Арышт і спасылкассылка ===
 
Арыштаваны за антыўрадавую дзейнасць<ref name="БС"/> [[4 сакавіка]] [[1907]] у падпольнай друкарні на вуліцы Шырокай у [[Горад Мінск|Мінску]], дзе ў той момант друкавалася адозва «Да ўсіх працоўных». У ліпені [[1908]] Віленскай судовай палатай асуджаны на ссылку і пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. Сасланы ў {{Нп3|Іркуцкая губерня|Іркуцкую губерню|ru|Иркутская губерния}}<ref name="БС"/>. З [[1914]] атрымаў права перамяшчацца па ўсёй Сібіры. Працуючы на баржы на [[Рака Лена|рацэ Лене]]<ref name="БС"/>, падрыхтаваў зборнік «Матчын дар» і ў [[1914]] пераслаў яго ў [[Горад Вільнюс|Вільню]] (выйшаў у [[1918]]). Пасля працаваў на залатых прыісках у Бадайба<ref name="БС"/>. Творчасць Алеся Гаруна прасякнута ідэяй сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларускага народа.