Корань расліны: Розніца паміж версіямі

6 101 байт дададзены ,  6 гадоў таму
 
Некаторыя расліны адкладаюць у корані запасныя [[пажыўныя рэчывы]], такія ўтварэнні завуць [[Карняплоды|''карняплодамі'']].
 
== Будова кораня ==
Корань — гэта вегетатыўны орган расліны, які можа працяглы час расці ў даўжыню. Дзякуючы гэтаму ён здольны асвойваць новыя слаі [[глеба|глебы]]. Корань расце верхавінай. Менавіта там знаходзяцца клеткі верхавінкавай утваральнай тканкі, дзяленне якіх забяспечвае рост кораня.
 
Розныя яго ўчасткі адрозніваюцца формай і памерамі. Звонку корань пакрыты спецыяльнай покрыўнай тканкай — рызадэрмай. На самым кончыку карэньчыка знаходзіцца каранёвы чахольчык. Клеткі каранёвага чахольчыка пакрываюць верхавінкавую ўтваральную тканку кораня і ахоўваюць яе ад пашкоджання часцінкамі глебы.
 
Каранёвы чахольчык утвораны жывымі парэнхімнымі клеткамі. Яны недаўгавечныя і па меры росту кораня і ўкаранення ў глебу паступова злушчваюцца і аслізняюцца. На змену ім з верхавінкавай утваральнай тканкі ўвесь час фарміруюцца новыя клеткі. Слізь, якая ўтвараецца пры разбурэнні клетак каранёвага чахольчыка, ахоўвае кончык кораня ад высыхання і склейвае часцінкі глебы. Пры гэтым утвараецца своеасаблівы канал, па якім расце корань.
 
Пад каранёвым чахольчыкам размешчана зона дзялення. Яе аснову складае ўтваральная тканка кораня — група дробных жывых клетак, якія актыўна дзеляцца. Клеткі, якія ўтвараюцца ў выніку дзяленняў, забяспечваюць рост кораня. У зоне дзялення ўтвараюцца таксама новыя клеткі каранёвага чахольчыка. Працягласць зоны дзялення — каля 1 мм.
 
Калі зона дзялення пашкоджана, то рост кораня ў даўжыню спыняецца і ўтвараецца вялікая колькасць бакавых каранёў. Гэта ўласцівасць шырока выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы для штучнага фарміравання каранёвай сістэмы расліны. Пры перасадцы маладых сеянцаў у іх напалавіну пакарочваюць (прышчыпваюць) галоўны корань. Гэта стымулюе фарміраванне вялікай колькасці бакавых і прыдаткавых каранёў і ўтварэнне моцнай каранёвай сістэмы. Пасля прышчыпвання кораня маладыя расліны рассаджваюць на пэўнай адлегласці адна ад адной. Такі прыём называюць пікіроўкай.
 
За зонай дзялення знаходзіцца зона расцягвання і дыферэнцыроўкі. Тут дзяленне клетак спыняецца. У гэтай зоне клеткі растуць за кошт таго, што моцна выцягваюцца. Працягласць зоны расцягвання — некалькі міліметраў.
 
За зонай расцягвання размешчана зона ўсмоктвання. У гэтай зоне частка клетак рызадэрмы ўтварае бакавыя вырасты, якія называюцца каранёвымі валаскамі. Праз іх у корань паступае [[вада]] з растворанымі ў ёй мінеральнымі рэчывамі. Каранёвыя валаскі развіваюцца хутка, але праз 2-3 тыдні адміраюць. Новыя каранёвыя валаскі ўзнікаюць бліжэй да кончыка кораня.
 
Вада з мінеральнымі рэчывамі дастаўляецца да сцябла праз зону правядзення. Яна размешчана следам за зонай усмоктвання. У зоне правядзення таксама адбываецца закладванне бакавых каранёў.
 
Пад рызадэрмай размяшчаецца даволі масіўная кара кораня. Яна ўтворана парэнхімнай тканкай. Па клетках кары вада і раствораныя ў ёй мінеральныя рэчывы перамяшчаюцца
ў гарызантальным напрамку ад каранёвых валаскоў у цэнтр кораня.
 
У цэнтры кораня размяшчаецца цэнтральны цыліндр. У яго ўваходзяць участкі ксілемы і флаэмы, якія чаргуюцца і акружаны парэнхімнымі клеткамі. Па сасудах ксілемы з кораня ўверх перамяшчаецца вада з растворанымі ў ёй рэчывамі. Па флаэме ў корань паступаюць рэчывы, утвораныя ў працэсе фотасінтэзу ў лістах і зялёным сцябле. Гэтыя рэчывы забяспечваюць рост кораня і адкладваюцца ў ім як запасныя.
 
== Літаратура ==
* Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / пад рэд. В.  М.  Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г.  І.  Кулеш.  — Мінск: Нар. асвета, 2010.  — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9.
 
== Спасылкі ==