Розніца паміж версіямі «Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч»

др
арф.
др
др (арф.)
Быў прыхільнікам самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і праціўнікам [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]], у знак пратэсту супраць якой у [[1569]] адмовіўся ад усіх дзяржаўных і адміністрацыйных пасад.
 
У [[1568]] заснаваў друкарню пры праваслаўным кляштары ў мястэчку [[Горад Заблудаў|Заблудава]] Гарадзенскага павета (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасць маскоўскія першадрукары [[Іван Фёдараў]] і [[Пётр Мсціславец]], уцекачы ад пераследаў з [[Масква|Масквы]]. У Заблудове імі было надрукавана «Евангелле учыцельнае» — зборнік гутарак і павучанняў з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў (захавалася 44 асобнікі), з гербам Рыгора Хадкевіча на абароце тытульнага ліста. Ужо без Пятра Мсціслаўца, які выехаў у Вільню, Іван Фёдараў надрукаваў у заблудовскойзаблудаўскай друкарні «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Рыгора Хадкевіча ў 1570 адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукавання.
 
Гетман Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Паводле яго волі пахаваны ў катакомбах Благавешчанскага сабора ў [[Горад Супрасль|Супраслі]].