Алесь Суша (культуролаг): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Біяграфічныя звесткі. Фота
Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар
Радок 9:
 
== Дзейнасць ==
Займаецца навуковым даследаваннем гісторыі культуры Беларусі, найперш кніжнай культуры Беларусі, а таксама гісторыі хрысціянства ў Беларусі, фарміравання і выкарыстання культурнай спадчыны [[Уніяцкая царква на Беларусі|ўніяцкай царквы]]. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Стваральнік рэестра помнікаў кніжнай культуры Беларусі, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны і могуць быць вернуты шляхам куплі ці факсімільнага ўзнаўлення.
 
Аўтар больш 250 навуковых прац. Складальнік навуковага зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Адзін з распрацоўшчыкаў асноўных прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Непасрэдны ўдзельнік працы па факсімільным узнаўленні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі. У [[2015]] г. узначаліў створаную [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|Адамам Мальдзісам]] Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ. Стыпендыят двух Спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003, 2005), атрымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры (2015).
 
Адзін з арганізатараў і каарданатар штогадовых Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”.
 
== Бібліяграфія ==