98 780
правак
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
'''Пе́сцік''', або '''пладні́к''' — асноўная частка [[кветкавыя|кветкавых]], удзельнічае ва ўтварэнні [[плод]]а. Утвараецца з аднаго (''просты'') ці некалькіх (''складаны'') [[пладалісцік]]аў.
Песцік складаецца з [[Завязь|завязі]], слупка і [[рыльца]]. Самая важная і абавязковая частка песціка — завязь. У завязі знаходзяцца семязачаткі. У кожным семязачатку ў працэсе развіцця фарміруецца зародкавы мяшок. У кожным зародкавым мяшку развіваецца па адной жаночай палавой клетцы — яйцаклетцы і некалькі дапаможных клетак. Абавязковай часткай песціка з’яўляецца рыльца, на якое асядае пылок. Слупок паднімае рыльца над завяззю, што робіць больш простым пападанне на яго пылку. Слупок — гэта неабавязковая частка песціка. Напрыклад, у
Колькасць песцікаў і іх будова ў розных раслін розныя. Сукупнасць усіх песцікаў кветкі складае '''гінецэ́й''' (жаночая частка кветкі). Ён можа быць ''адначленным'', калі ў яго склад уваходзіць адзін пладалісцік (адзін просты песцік), ці ''мнагачленным'' — калі некалькі. Калі мнагачленны гінецэй утвараецца некалькімі простымі песцікамі, ён завецца ''апакарпным'', а калі адным складаным — ''цэнакарпным''. Многа песцікаў у [[маліна|малін]], [[суніцы|суніц]]; адзін песцік у [[гарох]]у, [[вішня|вішні]], агурка.
* Рейвн П., Эверт Р., Айкхорн С. Современная ботаника: В 2-х т. Пер. с англ. — М.: Мир, 1990.
{{Botanics-stub}}
[[Катэгорыя:Анатомія раслін]]
|