Розніца паміж версіямі "Зямля Франца-Іосіфа"

др
→‎Геаграфія: вікіфікацыя, стылявыя змены
др (→‎Геаграфія: вікіфікацыя, стылявыя змены)
 
== Геаграфія ==
Зямля Франца-Іосіфа — архіпелаг[[архіпела]]г на поўначы [[Баранцава мора]]. Архіпелаг высунуты далёка на поўнач, у цэнтр Арктыкі. Яго паўднёвыя астравы ляжаць паблізу 80° пн.ш., а паўночныя — пад 81°45´ пн.ш. (в.востраў Рудольфа).
 
Вылучаюць 3 астраўныя групы. Усходняя група аддзелена ад іншых Аўстрыйскім пралівам, з вялікімі астравамі [[Зямля Вільчака]] (2,0 тыс. км²), Грээм-Бел (1,7 тыс. км²). Паміж Аўстрыйскім пралівам і Брытанокім каналам знаходзіцца ЦэнтральнаяяЦэнтральная, найбольш значная паводле колькасці, група астравоў, у т.л. а-выастравы Рудольфа, [[Востраў Гукера|Гукера]]. Заходняя група ляжыць на захад ад Брытанскага канала, яна ўключае найбуйнейшы востраў усяго архіпелага — [[Зямля Георга]] (2,9 тыс. км²) і вялікі востраў [[Зямля Аляксандры]].
 
Архіпелаг, як мяркуюць, уяўляе сабой частку дарыфейскай платформы, што размяшчалася на месцы паўночнай акваторыі Баранцава мора. Астравы складзены [[Юрскі перыяд|юрскімі]] і кантынентальнымі ніжнемелавымі адкладамі з покрывам базальтавых[[базальт]]авых лаваў, якія ўтвараюць сталовыя плато невялікай абсалютнай вышыні. Большая частка астравоў складзена з пясчанікаў, алеўрытаў і [[вапняк]]оў, перакрытых гарызантальнай эфузіўнай тоўшчай базальтавай лавы (магутнасць базальтаў складае 20—30 м). Сярод юрскіх гліністых сланцаў і пяcчанікаў на мысе Флора выяўлены [[буры вугаль]].
 
Паверхня астравоў архіпелага Зямлі Франца-Іосіфа звычайна платопадобная. Сярэднія вышыні дасягаюць 400—490 м. Найвышэйшы пункт— 620 м (на в-вевостраве Венер-Нойштат).
 
Большасць астравоў уяўляе сабою пакрытыя ледавікамі астанцы шырокага базальтавага [[плато]], а пралівы (глыбінёй да 500—600 м) — шырокія трогі, вывораныя ледавікамі. Галоўнымі элементамі ледавіковых покрываў з'яўляюцца ледавіковыя купалы і вывадныя ледавікі, ад франтальных абрываў якіх адколваюцца айсбергі[[айсберг]]і; вольная ад лёду паверхня прадстаўлена невялікімі паводле плошчы "аазісамі", мысамі і нунатакамі, што месцамі ўздымаюцца з-пад ледавікоў. Параўнальна вялікія вольныя ад лёду тэрыторыі (на в.астравах Зямля Аляксандры, Зямля Георга, Греэм-Бел і Хейса) маюць узгорысты рэльеф.
 
[[Клімат]] архіпелага арктычны. Сярэдняя гадавая тэмпература да -12 [[Градус Цэльсія|°C]] (востраў Рудольфа), сярэднія тэмпературы ліпеня ад -1,2 °C у бухце Ціхай (востраў Гукера) да +1,6 °C (востраў Хейса), сярэдняя тэмпература студзеня каля -24 °C (мінімальныя тэмпературы зімой да -52 °C). Вецер дасягае 40 м/сек. Зіма трохі змякчаецца ўплывам цёплага Баранцава мора. У выніку блізказціблізкасці да арктычнага фронту астравы атрымліваюць даволі шмат ападкаў: за год выпадае ад 200—300 мм да 500—550 мм (у зоне акумуляцыі ледавіковых купалаў). Пераважная частка іх выпадае ў цвёрдым выглядзе і жывіць ледавікі — найбольш характэрны элемент краявідакраявіду Зямлі Франца-Іосіфа.
Ледавікамі пакрыта 87% тэрыторыі. Магутнасць лёду вагаецца ад 100 да 500 м. Ледавікі, якія спускаюцца ў моры, прадукуюцьствараюць вялікую колькасць айсбергаў. Найбольш інтэнсіўнае зледзяненне назіраецца на паўднёвым усходзе і ўсходзе кожнага вострава і архіпелага ў цэлым. Лёдаўтварэнне адбываецца толькі на вяршынных паверхнях ледавіковых купалаў. Ледавікі архіпелага інтэнсіўна скарачаюцца. Вядома больш за 1 тыс.1000 азёр.
 
Зямлі Франца-Іосіфа — тыповая [[арктычная пустыня]]. Вольныя ад лёду ўчасткі пакрытыя разрэджанай расліннасцю.
 
На ўсіх астравах налічваецца толькі 37 відаў [[Кветкавыя расліны|кветкавых раслін]]. Сустракаецца мохава-лішайнікавая [[тундра]]. Там, дзе ёсць расліннасць, яна пакрывае звычайна не больш 5—10 % паверхні. Гэта ў асноўным розныя віды [[Лішайнікі|лішайнікаў]] і мхоў, якія могуць быць вельмі яркімі і рознакаляровымі. Пад час кароткага лета на свет з’яўляюцца палярныя макі, каменяломнікі, казялец серна-жоўты і іншыя віды кветкавых раслін, якія здолелі прыстасавацца да экстрэмальных умоў Арктыкі.
 
З млекакормячых сустракаецца [[белы мядзведзь]] і радзей [[пясец]]. У водах, якія амываюць стравы, водзяцца [[нерпа]], [[марскі заяц]], [[грэнландскі цюлень]], [[морж]], [[нарвал]] і [[бялуха]].