Трэшкор: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
===Гісторыя===
 
Некаторыя прадстаўнікі хардкор сцэны ў ЗША сталі паскараць свой тэмп у пошуках новых формаў музыкі, распрацаваўшы такім чынам новы радыкальны жанр. Гэты жанр развіваўся раўналежна, і нават запазычаў некаторыя яго формы, з англійскім [[вулічны панк|вулічным панкам]] (street punk), а асабліва з яго поджанром [[D-beat]]. Ранні амерыканскі трэшкор уключаў у сябе такія гурты, як [[Cryptic Slaughter]], [[Dirty Rotten Imbeciles|D.R.I.]], [[Septic Death]] і [[Siege]]. Брытанскія [[Electro Hippies]], нямецкія [[Larm]], італьянскія [[Raw Power]] і японскія [[S.O.B.]] таксама маюць у сваіх песнях прыклады трэшкора.
 
Трэшкор спарадзіў [[пауерваёленс]] (powerviolence) у ЗША, аналагічна таму, як [[краст-панк]] (crust punk) спарадзіў [[грайндкор]] (grindcore) у [[Вялікая Брытанія|Брытаніі]]. Пауерваёленс гурты адрознівалі сябе ад грайндкор сцэны. Яны пазбягалі ўсялякіх асацыяцый з метал культурай.