Розніца паміж версіямі "Мір (арбітальная станцыя)"

др
афармленне
др (стылявыя змены, арфаграфія, афармленне)
др (афармленне)
Зборка станцыі на арбіце працягвалася да 1996 года. «Мір» стаў першай модульнай касмічнай станцыяй і меў найбольшую масу сярод караблёў, пабываўшых у космасе, пакуль не быў заменены [[Міжнародная касмічная станцыя|МКС]]. Станцыя дзейнічала як [[мікрагравітацыя|мікрагравітацыйная]] даследчая лабараторыя, у якой члены каманды ажыццяўлялі эксперыменты ў галіне [[біялогія|біялогіі]] і [[біялогія чалавека|біялогіі чалавека]], [[фізіка|фізіцы]], [[астраномія|астраноміі]], [[метэаралогія|метэаралогіі]], а таксама далейшае ўдасканаленне сістэм і прылад, неабходных для сталай прысутнасці ў [[космас]]е.
 
Станцыя стала першай даследчай лабараторыяй у космасе з доўгатэрміновай прысутнасцю людзей на борце. Праца на станцыі ажыццяўлялася [[Спіс экспедыцый на станцыю «Мір»|доўгатэрміновымі камандамі]]. Праграма «Мір» трымала рэкорд па бесперапыннай прысутнасці чалавека ў космасе, які быў роўны 3644 дням, пакуль той не быў пабіты 23 кастрычніка 2010 года МКС<ref name="isspassing">{{навінаартыкул|urlспасылка=http://www.aviationnewsreleases.com/2010/10/iss-passing-old-russian-mir-in-crewed.html|загаловак=ISS Passing Old Russian Mir In Crewed Time|выдавец=Aviation Week|мова=en|дата публікацыі=29 кастрычніка 2010}}</ref>, але і цяпер [[Валерый Палякоў|Валерыю Палякову]] належыць рэкорд па працягласці касмічнага палёту чалавека — 437 дзён і 18 гадзін. «Мір» быў населены ўсяго 12 з паловай гадоў з яго 15-гадовага тэрміна службы. На борце станцыі маглі адначасова знаходзіцца тры чалавекі, на кароткі час дазвалялася прысутнасць і большага складу.
 
Пасля поспеху праграмы «[[Салют, касмічная праграма|Салют]]» «Мір» стаў новай ступенню ў праграме касмічных станцый [[СССР]]. Першы модуль станцыі, вядомы як [[Мір, модуль арбітальнай станцыі «Мір»|базавы блок]], быў выведзены на арбіту ў 1986 годзе, да якога пазней былі далучаныя яшчэ 6 модуляў — усе выведзеныя ракетай-носьбітам «[[Пратон, ракета-носьбіт|Пратон]]» (акрамя [[Стыкавы модуль арбітальнай станцыі «Мір»|стыкавога модулю]]). Па завяршэнні мантажу станцыя складалася з сямі модуляў з атмасферай і некалькіх модуляў без атмасферы. Электраэнергіяй станцыя жывілася ад [[сонечная панэль|сонечных панэлей]], замацаваных на модулях. Станцыя {{артыкул у іншым раздзеле|Утрыманне арбітальнай станцыі|ўтрымлівалася на арбіце|en|Orbital station-keeping}} ад 296 да 412 км і рухалася з сярэдняй скорасцю 27700 км/с, тым самым робячы 15,7 віткоў вакол Зямлі ў дзень<ref name="mirbis">{{артыкул|аўтар=Hall, R.|год=2000|загаловак=The History of Mir 1986-2000|выданне=British Interplanetary Society|isbn=0-9506597-4-6}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Hall, R.|год=2001|загаловак=Mir: The Final Year|выданне=British Interplanetary Society|isbn=0-9506597-5-4}}</ref>.
 
Станцыя была часткай [[Касмічная праграма СССР|праграмы пілатуемых касмічных палётаў СССР]]. Па развале СССР кіраванне праграмай перайшло да [[Федэральнае касмічнае агенцтва Расіі|Федэральнага касмічнага агенцтва Расіі]] (РКА). З гэтага вынікае, што большасць каманды «Міра» паходзіла з Савецкага Саюза. Але, дзякуючы такім міжнародным праграмам, як [[Інтэркосмас]], {{Артыкул у іншым раздзеле|Еўрамір|||Euromir}} і [[Мір — Шатл]], станцыя стала даступнай для касманаўтаў з Паўночнай Амерыкі, краін Еўропы і Японіі. Паводле ацэнкі былога генеральнага дырэктара РКА, [[Юрый Копцеў|Юрыя Копцева]], кошт праграмы склаў $4,2 млрд за ўвесь час вядзення праграмы (распрацоўка, зборка і эксплуатацыя)<ref>{{артыкул|спасылка=http://www.nytimes.com/2001/03/24/science/24MIR.html|загаловак=Russians Find Pride, and Regret, in Mir's Splashdown|выдавец=New York Times|аўтар=Tyler, Patrick E.|дата публікацыі=24 сакавіка 2001|мова=en}}</ref>. Станцыю абслугоўвалі касмічныя караблі «[[Саюз, касмічны карабель|Саюз]]», грузавы «[[Прагрэс, касмічны карабель|Прагрэс]]» і караблі праграмы «[[Спэйс шатл]]». «Мір» наведалі [[Спіс наведвальнікаў арбітальнай станцыі «Мір»|104 чалавекачалавекі з 12 краін свету]]<ref name="storymir">{{кніга|аўтар=Harland, David|год=2004|загаловак=The Story of Space Station Mir|месца=New York|выдавецтва=Springer-Verlag New York Inc.|isbn=978-0-387-23011-5}}</ref>.
 
{{Зноскі}}