Палацава-паркавы комплекс Рдултоўскіх (Сноў): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 59:
Фарміраванне сядзібы, якая захавалася да нашага часу, вялося на раўнінным беразе р. Сноўка пры [[Казімір Рдултоўскі|Казіміры Рдултоўскім]] (1785—1855), які стварыў тут рэзідэнцыю з [[зімовы сад|зімовым садам]], галерэяй, у [[Адахоўшчына|Адахоўшчыне]] заснававаў суконную фабрыку.
Будынак датуецца [[1827]] г. і аўтарам праекта называецца архітэктар [[Браніслаў Тычэцкі|Б. Л. Тычэцкі]]<ref name="ЛАЗ"/>. Аднак існуе факт знаходжання ў Сноўскім палацы ў [[1764]] г. караля [[Станіслаў Панятоўскі|Станіслава Панятоўскага]]. Але, верагодна, кароль наведваў малавядомы палац [[Ян Хрызастом Рдултоўскі|Яна Хрызастома Рдултоўскага]] (1735—1791), пабудаваны ў [[1760]] г., які, згодна з сямейнай хронікай, быў разбураны пад час [[Барская канфедэрацыя|Барскай канфедэрацыі]].
З [[1854]] г. маёнтак Сноў і сноўскі палац (2672 дзесяцін зямлі і лесу) перайшоў у рукі рускага барона [[Густаў Гарцінг|Густава Гарцінга]] (1819—1879), які парадніўся з мясцовымі каталіцкімі землеўласнікамі і па сутнасці асіміляваўся ў мясцовым асяроддзі. Пасля маёнтак перайшоў у рукі яго сына — барона Мікалая Гарцінга, а затым унука — барона Генрыка Гарцінга, які быў жанаты з Тэкляй Неміровіч-Шчыт і які валодаў палацам аж да [[1939]] г. (пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]])<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 355.</ref>.
Пасля рамонту каля [[1925]] г., барон Генрык Гарцінг прыстасаваў палац пад канцылярыю і жыллё польскага корпуса аховы граніцы. Палац выкарыстоўваўся і як [[казіно]]. Сам барон Генрык Гарцінг у тыя часы жыў побач у адной з гаспадарчых пабудоў маёнтка Сноў<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 355.</ref>.
|