Адрыян Браўэр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Тэг: першае рэдагаванне
Радок 28:
 
== Творчасць ==
[[File:Adriaen BrowerBrouwer - Tavern Scene - National Gallery, London.jpg|thumb|left|«Сцэна ў шынку». 1630-ыя г.]]
Творчасць Адрыяна Браўэра вызначаецца самабытнасцю мастацкай мовы. Ён ствараў невялікія па памерах карціны і звычайна паказваў у іх людзей з нізоў грамадства. Гэта гулякі, п'яніцы, карцёжнікі — вясковы і гарадскі плебс. Аднак у адрозненне ад [[Пітэр Брэйгель Старэйшы|Пітэра Брэйгеля]], які таксама выяўляў прасталюдзінаў, героі твораў Браўэра паказаны ў канкрэтных сітуацыях, яны больш індывідуальныя і характарныя, а выявы пазбаўлены шырыні і панарамнасці трактовак.<ref>Лазука (2010)</ref> У карцінах «Бойка за картамі», «Сцэна ў шынку», «Горкія лекі», «Бойка», «Гулякі» (названыя работы адносяцца да 1630-ых г.) Браўэр паказвае людзей, зломленых нястачай, горам, грубых і нястрыманых у праяўленні сваіх схільнасцей. Карціны вызначаюцца гратэскавасцю вобразаў, сарказмам, тэмпераментам.