Геральд дэ Бэры нарадзіўся ў высакароднай [[валійцы|валійсай]] сям'і [[Нармандыя|нармандскага]] паходжання. У перапісцы з [[Інакенцій III, Папа Рымскі|ІнакенційІнакенціям III]] сам называў сябе нашчадкам прынцаў уэльскіх<ref>[http://www.visionofbritain.org.uk/travellers/Cambrensis_Tour/1 Gerald of Wales, The Itinerary of Archbishop Baldwin through Wales]</ref>. Навучаўся ў [[Парыж]]ы, пасля чаго быў прызначаны асабістым пасланцам [[Архібіскуп Кентэрберыйскі|арцыбіскупа Кентэрберыйскага]] ва [[Уэльс]]е. У [[1174]] г. прызначаны архідыяканам Брэкана і такім чынам стаў другой асобай у [[Рымска-Каталіцкая Царква|каталіцкай царкве]] [[Англія|Англіі]]. Фактычна выконваў [[біскуп]]скія абавязкі ў некалькіх [[парафія]]х. У [[1184]] г. атрымаў пасаду асабістага сакратара і святара [[Генрых II Плантагенет|караля Генрыха II]]. У [[1185]] г. суправаджаў [[Іаан Беззямельны|прынца Джона]] ў [[Востраў Ірландыя|Ірландыю]]. У [[1196]] г. пакінуў каралеўскую службу і жыў пры двары свайго сябра, плябана [[Лінкальнскі сабор|Лінкальнскага сабора]], дзе мелася багатая [[бібліятэка]]. Імкнучыся атрымаць пасаду біскупа, тройчы наведваў [[Рым]], аднак не атрымаў дазволу Інакенція III. Мяркуецца, што памёр у [[:en:Hereford|Херэфордзе]], недалёка ад Уэльса, дзе і быў пахаваны.