Гідраплан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
 
== Гісторыя ==
Гісторыя гідрасамалётаў (у сэнсе гідрапаветранае судна) пачалася яшчэ да першага палёту самалёта. Толькі ў Расіі вядома два праекты апаратаў цяжэйшых за паветра, здольных узлятаць і сядаць на ваду. Нават самалёт Мажайскага быў выкананы ў выглядзе лятаючага чоўна. Першы рэальна лятаючы гідралятак быў створаны амерыканцам Кертысам у [[1909]] г. і быў сухапутным аэрапланам, усталяваным на плаўку. Далей гідрапланы імкліва развіваліся і дасяглі свайго росквіту ў 30-40 гг. З развіццём рэактыўнай авіяцыі гідралятакігідрапланы булібылі выціснутыя ў сваю экалагічную нішу ў сувязі з нізкімі эканамічнымі паказчыкамі і абмяжаваннямі ў хуткасці . Але развіццё авіяцыйных тэхналогій дазволіў  КБ Берыева стварыць удалы рэактыўны гідрасамалёт А-40 «Альбатрос» і яго цывільную мадыфікацыю Бе-200, з характарыстыкамі,  супастаўнымі з сухапутнымі машынамі. Гэта дазваляе прагназаваць узрост інтарэсу да самалётаў такога кшталту і пашырэнне «жыццёвай» прасторы гідрапланаў, асабліва ў районах планеты са слаба развітай інфраструктурай.
 
У [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]] [[Расія]] выкарыстоўвала авіяносец  (авіяносьбіт) «Арліца» з эскадрыллю лятаючых чоўнаў М-5 і М-9, створаных канструктарам [[Дзмітрый Паўлавіч Грыгаровіч|Д. Грыгаровічам]]. М-5 меў хуткасць 128 км/г, столю вышыні — 4000 метраў, працягласць палёту — 5 гадзін. М-5 не меў узбраення — ён выкарыстоўваўся для паветранай выведкі, карэктавання арт. агню цяжкай артылерыі з лінейных караблёў.
 
У 1916 г. на авіаносьбіт «Арліца» паступілі М-9, узброенныя куляметам. ЛятакСамалёт мог браць на борт і бомбы. Паветраны стралец знаходзіўся з кулямётам у насавым адсеку. У асноўнай кабіне лётчык пілатаваў машыну, а бортмеханік, седзячы поруч з ім, скідваў бомбы. Іх падвешвалі пад плоскасцямі (крыламі) на зацісках, злучаных з кабінай прывадам-тросам.
 
Пад час [[Грамадзянская вайна ў Расіі|Грамадзянскай вайны ў Расіі]] гідралятакі рачнога базавання актыўна выкарыстоўваліся супраціўнымі бакамі.