Розніца паміж версіямі "Гідраплан"

186 байтаў дададзена ,  4 гады таму
др
спасылкі
др (спасылкі)
Гісторыя гідрасамалётаў (гідрапаветранага судна) пачалася яшчэ да першага палёту самалёта. Толькі ў Расіі вядома два праекты апаратаў цяжэйшых за паветра, здольных узлятаць і сядаць на ваду. Нават самалёт Мажайскага быў выкананы ў выглядзе лятаючага чоўна. Першы рэальна лятаючы гідрасамалёт быў створаны амерыканцам Кертысам у [[1909]] годзе і быў сухапутным аэрапланам, усталяваным на плаўку. Далей гідрапланы імкліва развіваліся і дасягнулі свайго росквіту ў 30-40 гг. З развіццём рэактыўнай авіяцыі гідрапланы былі выціснутыя ў сваю экалагічную нішу ў сувязі з нізкімі эканамічнымі паказчыкамі і абмяжаваннямі ў хуткасці. Але развіццё авіяцыйных тэхналогій дазволіў КБ Берыева стварыць удалы рэактыўны гідрасамалёт А-40 «Альбатрос» і яго цывільную мадыфікацыю Бе-200, з характарыстыкамі,  супастаўнымі з сухапутнымі машынамі. Гэта дазваляе прагназаваць узрост інтарэсу да самалётаў такога кшталту і пашырэнне «жыццёвай» прасторы гідрапланаў, асабліва ў раёнах планеты са слаба развітай інфраструктурай.
 
У [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]] [[Расія]] выкарыстоўвала [[авіяносец]]  (авіяносьбіт) «Арліца» з эскадрыллю лятаючых чоўнаў М-5 і М-9, створаных канструктарам [[Дзмітрый Паўлавіч Грыгаровіч|Д. Грыгаровічам]]. М-5 меў хуткасць 128 км/г, [[Столь|столю]] вышыні — 4000 метраў, працягласць палёту — 5 гадзін. М-5 не меў узбраення — ён выкарыстоўваўся для [[Паветраная выведка|паветранай выведкі]], карэктавання [[Артылерыйскі агонь|артылерыйскага агню]] цяжкай [[Артылерыя|артылерыі]] з лінейных караблёў.
 
У 1916 г. на авіаносьбіт «Арліца» паступілі М-9, узброенныя [[Кулямёт|кулямётам]]. Самалёт мог браць на борт і [[Бомба|бомбы]]. Паветраны стралец знаходзіўся з кулямётам у насавым адсеку. У асноўнай кабіне лётчык пілатаваў машыну, а бортмеханік, седзячы поруч з ім, скідваў бомбы. Іх падвешвалі пад плоскасцямі (крыламі) на зацісках, злучаных з кабінай прывадам-тросам.
 
Пад час [[Грамадзянская вайна ў Расіі|Грамадзянскай вайны ў Расіі]] гідрапланы рачнога базавання актыўна выкарыстоўваліся супраціўнымі бакамі.
Пад час [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай]] баявыя гідрапланы нярэдка ўзбройваліся [[Тарпеда|тарпедам]]<nowiki/>і.
 
Да з'яўлення [[Рэактыўны рухавік|рэактыўнай]] авіяцыі, вялікія [[Падводная лодка|падводныя лодкі]] часам аснашчаліся невялікімі  складнымі гідрапланамі, звычайна, з выведвальнымі мэтамі. Выключэннем быў японскі праект «Seiran», у рамках якога было пабудавана некалькі падводных авіяносьбітаў, якія неслі на борце некалькі баявых гідралятакоў (у бой яны так і не ўступілі ў сувязі з заканчэннем Другой сусветнай вайны) 
 
== Тыпы ==
== Гл. таксама ==
* [[Экранаплан]]
* [[Знішчальнік]]
* [[Бамбавік]]
* Лятаючы човен «Blohm & Voss BV 238»