Розніца паміж версіямі "Гідраплан"

135 байтаў дададзена ,  4 гады таму
др
спасылкі
др (спасылкі)
др (спасылкі)
 
== Гісторыя ==
Гісторыя гідрасамалётаў (гідрапаветранага судна) пачалася яшчэ да першага палёту самалёта. Толькі ў Расіі вядома два праекты [[Лятальны апарат|апаратаў цяжэйшых за паветра]], здольных узлятаць і сядаць на ваду. Нават самалёт [[Мажайскі|Мажайскага]] быў выкананы ў выглядзе лятаючага чоўна. Першы рэальна лятаючы гідрасамалёт быў створаны амерыканцам Кертысам у [[1909]] годзе і быў сухапутным аэрапланам, усталяваным на [[Плавок|плаўку]]. Далей гідрапланы імкліва развіваліся і дасягнулі свайго росквіту ў 30-40 гг. З развіццём [[Рэактыўны рухавік|рэактыўнай]] авіяцыі гідрапланы былі выціснутыя ў сваю экалагічную нішу ў сувязі з нізкімі эканамічнымі паказчыкамі і абмяжаваннямі ў хуткасці. Але развіццё авіяцыйных тэхналогій дазволіў КБ [[Берыеў|Берыева]] стварыць удалы рэактыўны гідрасамалёт [[А-40]] «Альбатрос» і яго цывільную мадыфікацыю [[Бе-200]], з характарыстыкамі,  супастаўнымі з сухапутнымі машынамі. Гэта дазваляе прагназаваць узрост інтарэсу да самалётаў такога кшталту і пашырэнне «жыццёвай» прасторы гідрапланаў, асабліва ў раёнах планеты са слаба развітай інфраструктурай.
 
У [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]] [[Расія]] выкарыстоўвала [[авіяносец]]  (авіяносьбіт) «Арліца» з эскадрыллю лятаючых чоўнаў М-5 і М-9, створаных канструктарам [[Дзмітрый Паўлавіч Грыгаровіч|Д. Грыгаровічам]]. М-5 меў хуткасць 128 км/г, [[Столь|столю]]  — 4000 метраў, працягласць палёту — 5 гадзін. М-5 не меў узбраення — ён выкарыстоўваўся для [[Паветраная выведка|паветранай выведкі]], карэктавання [[Артылерыйскі агонь|артылерыйскага агню]] цяжкай [[Артылерыя|артылерыі]] з лінейных караблёў.