Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др Арфаграфія
Радок 89:
Першым вядомым прадстаўніком роду Астрожскіх быў [[Даніла Астрожскі]], які жыў на [[Валынь|Валыні]] ў сяр. [[14 ст.]]. Яго сын [[Фёдар Данілавіч]] (2-я пал. [[15 ст.]]), удзельнік [[Грунвальдская бітва|Грунвальдскай бітвы]] і [[Гусіцкія войны|Гусіцкіх войнаў]], у канцы жыцця стаў інакам [[Кіева-Пячэрская лаўра|Кіева-Пячэрскай лаўры]] пад імем Феадосій. За набожнае і падвіжніцкае жыццё яшчэ ў [[16 ст.]] быў прылічаны да святых.
 
[[Канстанцін Іванавіч Астрожскі]] ([[1460]] — [[1530]]), вялікі гетман літоўскі, памёр у [[1530]] ўу [[Тураў|Тураве]], а пахаваны ў Успенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры, дзе ёсць надмагілле з яго выяваю.
 
== Біяграфія ==
[[Выява:KOstrogski.jpg|thumb|left|Канстанцін-Васіль Астрожскі (фрагмент карціны кан. 16 ст.)]]
Нарадзіўся Канстанцін-Васіль Астрожскі уў Тураве, там правёў дзяцінства і юнацтва. Пасля смерці бацькі выхоўваўся маці — [[Аляксандра Сямёнаўна|Аляксандрай Сямёнаўнай]] з роду князёў [[Род Алелькавічаў|Алелькавічаў]]. У доме бацькоў князь Канстанцін атрымаў добрую адукацыю і выхаванне ў духу праваслаўя. Дасягнуўшы паўналецця, Канстанцін-Васіль ажаніўся з Сафіяй з Тарноўскіх, галіцкіх магнатаў і графаў. У 27 гадоў ён займаў пасаду старасты ўладзімірскага, у 32 гады стаў [[ваяводы кіеўскія|кіеўскім ваяводам]].
 
З узростам князь стаў свядомым і глыбока перакананым прыхільнікам праваслаўя, быў сярод тых нямногіх магнатаў. Хоць афіцыйна вышэйшым ктытарам у Кіеўскай мітраполіі лічыўся кароль, на справе Астрожскі быў найбольш значнай асобай сярод міран у справе ўладкавання [[праваслаўная царква|праваслаўнай царквы]]. Канстанцінопальскі патрыярх Іерамія II, высока ацэньваючы пабожныя памкненні князя ў адносінах да Царквы, у сваіх граматах называў яго захавальнікам і паборнікам ладу ў Царкве на ўсіх паўднёва-заходніх землях [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]]. У сваіх уладаннях Астрожскі заснаваў больш чым 600 цэркваў і 20 манастыроў, пры многіх з іх дзейнічалі шпіталі і школы.