Лукомль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 74:
Лукомль — адно са старажытнейшых паселішчаў на тэрыторыі Беларусі. Уяўленні аб жыцці старажытнага Лукомля даюць археалагічныя раскопкі, якія пачалі праводзіцца яшчэ ў XIX ст.
 
У XI—XIII стст. [[Лукомскі замак]] служыў умацаваным жыллём буйнога феадала і ўваходзіў у склад [[Полацкае княства|Полацкага княства]]. У другой палове XIII — пачатку XIV ст. Лукомль увайшоў у склад ВКЛ. Узрастанне ролі Лукомля фіксуецца з канца XIV ст.
 
У сувязі з тым, што Лукомскае княства знаходзілася ў прыгранічнай частцы ВКЛ, яно неаднойчы падвяргалася нападам ворагаў. Асаблівыя страты і разбурэнні здараліся ў гады [[Лівонская вайна, 1558-1583|Лівонскай вайны]]. Так, у 1563 г. рускія войскі амаль ушчэнт разбурылі Лукомль, зруйнавалі Лукомскі замак і забралі шмат яго жыхароў у палон. [[Лукомскі замак]] больш не ўзнаўляўся.
 
З цягам часу ў выніку складанай гісторыі Лукомскага княства, войнаў і міжусобнай барацьбы яно часта разбуралася, нішчыліся яго здабыткі, і ў выніку былы горад ВКЛ ператварыўся ў [[мястэчка]], пазней — у [[Вёска|вёску]]. У 1812 г. Лукомль пацярпеў ад французскіх і рускіх войск. 11 лістапада 1812 г. у Лукомлі начаваў граф генерал П. Х. Вітгенштэйн, які праследаваў адступаючых французаў. У 1882 г. у Лукомлі пражывалі 591 мужчына і 567 жанчын. У той час Лукомль належаў генералу Храпавіцкаму. Апошнім уладальнікам Лукомля быў памешчык Мілаш.