Адкрыць галоўнае меню

Змены

→‎Публіцыстычная, навуковая і літаратарская дзейнасць: не вельмі дасканалыя праз свой мастацкі ўзровень?
| style="text-align: left;" | Аляксандр Ельскі «Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу, беларускаму паэту» (1872)<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 458—459.</ref>
|}
[[27 чэрвеня]] [[1872]] г. Аляксандр Ельскі ў вершаваным пасланні «Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу, беларускаму паэту» дзякаваў паэту за яго творчасць, заклікаў Марцінкевіча працягваць літаратарскую дзейнасць і казаў пра мажлівасць выдання твораў [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]] за межамі [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]] (у [[горад Лейпцыг|Лейпцыгу]])<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 536.</ref>. Сведчаннем высокай ацэнкі паэтычнай творчасці Марцінкевіча і павагі былі выкарыстаныя Ельскім выразы «паклон ад [[гара Гелікон|Гелікона]]» (славутай сядзібы муз), [[лірнікі|«стары лірнік»]] і «дзед»<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 458, 459.</ref>. Аднак гэты верш быў упершыню надрукаваны толькі ў 1920 г. [[Рамуальд Зямкевіч|Рамуальдам Зямкевічам]] у артыкуле «Стары МенскМінск у беларускіх успамінах»<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 61.</ref>.
 
Дзейнасць Аляксандра Ельскага праходзіла ў змрочныя часы рэакцыі (1863—1905) у беларускіх землях [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]] пасля падаўлення [[Студзеньскае паўстанне|Студзеньскага паўстання (1863—1864)]]: насаджэнне рускага землеўладання, дыскрымінацыя католікаў, русіфікацыя сістэмы адукацыі і грамадскага жыцця, адсутнасць у [[Паўночна-Заходні край|беларуска-літоўскіх губернях]] вышэйшых навучальных устаноў, панаванне ідэалогіі [[заходнерусізм]]у, фактычная забарона беларускамоўнага друку, невыкладанне беларускай мовы ў школах і інш.<ref>''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 110, 111, 117.</ref>
 
З 1880-х гг. Аляксандр Ельскі пачынае пісаць шмат прац на польскай і рускай мовах, якія прысвечаны мінуламу [[Беларусь|Беларусі]], яе гісторыі, літаратуры, эканоміцы, народу. З 1882 г. быў журналістам кансерватыўнага польскамоўнага санкт-пецярбургскага часопіса «Kraj» (1882), дзе апублікаваў шмат грунтоўных артыкулаў па беларускай праблематыцы: найбольш значныя і цікавыя з іх — «Пра беларускую гаворку» (1885), «З беларускай літаратуры» (1889), «Да пытання аб храналогіі беларускай літаратуры» (1889), «Аб беларускай этнаграфіі» (1889), «"Марыя" Мальчэўскага ў перакладах маларускім і беларускім» (1889)<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446.</ref>. Часопіс «Kraj» называў Аляксандра Ельскага «найкампетэнтнейшым знаўцам беларускіх спраў»<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 50.</ref>. Менавіта ў 1880-я гг. яго журналісцкая дзейнасць найбольшнайболей актыўная — супрацоўнічаў больш як у 20 перыядычных выданнях<ref>''Мальдзіс, А.'' [http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-ельскі.html Аляксандр Ельскі]</ref><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 58.</ref>. Да значных артыкулаў таго перыяду таксама адносяцца «Слоўца аб старым Заслаўі», «Нататкі аб падарожжы па Мінскай губерні», «Адам Міцкевіч на Беларусі», «Слоўца аб матэрыялах, якія служаць для даследавання беларускай гаворкі, этнаграфіі і літаратуры» (артыкул з нязначнымі зменамі змешчаны ў сёмым томе польскай «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі» (1892)), «Гістарычныя звесткі пра радзівілаўскую ткальню паясоў у Слуцку» (1893), «Гістарычныя звесткі пра фабрыку шкла і аздобных люстэрак ва Урэччы Радзівілаўскім на Літве» (1899)<ref>''Мальдзіс, А.'' [http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-ельскі.html Аляксандр Ельскі]</ref>.
 
Аляксандр Ельскі стаў першым сапраўдным беларускім энцыклапедыстам: напісаў з 1890-ых гг. звыш 10 тыс. гістарычна-краязнаўчых артыкулаў пра Беларусь для грунтоўных і шматтыражных польскіх «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» (1880—1902) і «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі», у тым ліку такія грунтоўныя і аб'ёмістыя артыкулы ў сёмым томе (1892 г.) «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі» як «Беларусь», «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура і бібліяграфія»<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 450; ''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 59.</ref>. Свае нарысы па гісторыі беларускай літаратуры пачынаў ад пражскіх выданняў [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]] ў XVI ст.<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 60.</ref> Менавіта Аляксандр Ельскі першы ў [[Расійская імперыя|Расійскай Імперыі]] заняўся ўсебаковым і сапраўды навуковым даследаваннем адначасова гісторыі, мовы, літаратуры, матэрыяльнай культуры, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, этнаграфіі [[Беларусы|беларусаў]] як самастойнага народа ў славянскім свеце — усебакова асэнсаваў развіццё беларускай мовы і літаратуры, папулярызаваў развіццё беларускамоўнай культуры, стаў сапраўдным аўтарам ідэалогіі суб'ектнасці [[Беларусы|беларусаў]] і беларусацэнтрычнай канцэпцыі гісторыі народа<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 448, 450—453, 456, 457, 462.</ref><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 59.</ref>. Ён прысвяціў гэтым даследаванням больш чым паўстагоддзя і стаў сапраўдным патрыярхам прафесійнага [[беларусазнаўства]] ў канцы XIX — пачатку XX ст.<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 448.</ref>
 
[[File:Dokšycy, Rynak. Докшыцы, Рынак (A. Jelski, 1891).jpg|thumb|ВыяваМалюнак званіцы ў [[горад Докшыцы|Докшыцах]] — аўтар Аляксандр Ельскі. Надрукаваны ў 1909 г. у кнізе [[Зыгмунт Глогер|Зыгмунта Глогера]] «Драўлянае будаўніцтва і вырабы з дрэва ў былой Польшчы»]]
З 1880-ых гг. Аляксандр Ельскі настойліва наладжваў і выкарыстоўваў кантакты для збору помнікаў беларускага і беларускамоўнага пісьменства. Аляксандр Ельскі быў сябрам і першым біёграфам пісьменніка [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча]] (апублікаваў у часопісе «Kraj» першую падрабязную біяграфію Марцінкевіча)<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 61.</ref>. Менавіта ў Ельскага аказалася захаваная частка архіва Дуніна-Марцінкевіча — рукапісы са славутага [[куфар|куфра]] (які ў доме Дуніна-Марцінкевіча бачыў у часечас вучобы [[Ядвігін Ш.]]), у тым ліку рукапісы камедый «Залёты» і «[[Пінская шляхта]]»<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446.</ref>. Ельскі перапісваўся з многімі пісьменнікамі і журналістамі (напрыклад, захавалася каля 5000 лістоў ад [[Адам Ганоры Кіркор|Адама Кіркора]] да Ельскага<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 56.</ref>). Пра сваю мэтанакіраванасць пошукаў і збораў помнікаў беларускамоўнага пісьменства Ельскі, напрыклад, адзначыў у сваім лісце ад 18 (30) ліпеня 1884 г. да [[Вінцэнт Каратынскі|Вінцэнта Каратынскага]]: ''«Я збіраю ўсе творы [[Беларуская літаратура|нашай літаратуры]], напісаныя на [[Беларуская мова|беларускай гаворцы]], а ў сувязі з тым, што не маю прыгожага верша Вашага з года 1858 у гонар [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]]<ref>У 1858 г. расійскі імператар [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандр II]] наведаў [[горад Вільнюс|Вільню]], куды з той нагоды прыехала шмат мясцовых каталіцкіх дваран на сустрэчу.</ref> <...>, перадайце мне яго, за што застануся Вам удзячны назаўсёды»''<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446.</ref>. Быў знаёмы з арыгінальнай паэзіяй і перакладамі [[Янка Лучына|Янкі Лучыны]]<ref>''Мальдзіс, А.'' [http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-ельскі.html Аляксандр Ельскі]</ref><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 61.</ref>. У маёнтку Аляксандра Ельскага ў Замосці бывалі ў свой час славутыя тады вучоныя браты Катарбінскія, [[Марыян Здзяхоўскі]], [[Міхал Адольфавіч Федароўскі|Міхал Федароўскі]], антраполаг [[Юліян Талька-Грынцэвіч]], мастак [[Генрых Уладзіслававіч Вейсенгоф|Генрых Вейсенгоф]] і інш. На адрас Аляксандра Ельскага ішлі лісты, пасылкі, бандэролі з многіх гарадоў. Сучаснікі ўспаміналі, што Ельскі праводзіў за пісьменным сталом па 12 гадзін у суткі, быў педантам ва ўсім, нумаруючы нават уласную шматлікую карэспандэнцыю<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 57.</ref>. Шмат гадоўгод вёў свой дзённік<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 65.</ref>.
 
У канцы 1880 — пачатку 1890 гг. паміж Аляксандрам Ельскім і маладым [[Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі|Мітрафанам Доўнар-Запольскім]] наладзіліся кантакты ў гісторыка-даследчай сферы, бо Мітрафан Доўнар-Запольскі рабіў спробы стварэння «беларускага кола» і хацеў рэалізаваць ідэю выдання беларускага часопіса, навуковага таварыства і публічнай бібліятэкі ў [[горад Мінск|Мінску]]<ref>''Довнар-Запольский, М.В.'' История Белоруссии. — Минск : Беларусь, 2003. — С. 3—4.</ref>, аднак ідэя не была рэалізавана. Пазней Мітрафан Доўнар-Запольскі ахарактарызуе ў сваёй «Гісторыі Беларусі» Аляксандра Ельскага як «беларуса польскай культуры, але цалкам адданага беларускай справе»<ref>''Довнар-Запольский, М.В.'' История Белоруссии. — Минск : Беларусь, 2003. — С. 460.</ref>. У сваім лісце да [[Ян Карловіч|Яна Карловіча]] Аляксандр Ельскі пахваліў Доўнар-Запольскага за першае выданне часопіса-даведніка «Северо-Западный календарь» (1888)<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу...», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 13.</ref>. Доўнар-Запольскі хацеў таксама апублікаваць фарс-вадэвіль «[[Пінская шляхта]]» у часопісе «Северо-Западный календарь» на 1890 год, але атрымаў адмову ў царскага цэнзара. У 1891 г. у часопісе «Kraj» Аляксандр Ельскі апублікаваў сваю рэцэнзію на працу Мітрафана Доўнар-Запольскага «Очерки истории Кривичской и Дреговичской земель до конца XII столетия»<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446.</ref> і нататку пра фалькларыстычную працу Доўнар-Запольскага «Женская доля в песнях пинчуков», а пасля наведвання ў 1892 г. Доўнар-Запольскім маёнтка і музея ў Замосці (Ігуменскі павет) адзначыў паважліва пра Доўнар-Запольскага ў нататцы ў часопісе «Kraj» у 1892 г.: ''«Пан Запольскі, вядомы ўжо некалькімі сур'ёзнымі этнаграфічна-гістарычнымі працамі, заглянуўшы цяпер і ў нашу старонку, здабыў цікавы этнаграфічны матэрыял з вуснаў вясковых казачнікаў, лірнікаў і спявачак»''<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу...», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 11—12.</ref>.
У 1895 г. Аляксандр Ельскі са свайго архіву перадаў [[Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі|Мітрафану Доўнар-Запольскаму]] для апублікавання рукапісны экземпляр беларускамоўнай ананімнай паэмы «[[Тарас на Парнасе]]», зроблены ўласна рукой Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і падпісаны Марцінкевічам адным са сваіх псеўданімаў ''«Навум»''<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу...», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 14.</ref>. Ельскі быў упэўнены, што аўтарам гэтай паэмы з'яўляецца [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]]<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу...», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 14.</ref>. Запольскі падтрымаў гэтую версію аўтарства паэмы і апублікаваў паэму і свой артыкул «Дунін-Марцікевіч і яго паэма "Тарас на Парнасе"» у газеце «[[Витебские губернские ведомости]]» дзвюма часткамі ў 1895 і 1896 г., а пазней у 1896 г. асобным выданнем у [[горад Віцебск|Віцебску]], дзе выказаў падзяку Ельскаму за прадстаўлены рукапіс<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу...», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 14.</ref>. (Цяпер у беларускім літаратуразнаўстве лічыцца, што ўсё ж Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч не быў аўтарам паэмы «[[Тарас на Парнасе]]», а толькі зрабіў копію).
 
Аляксандр Ельскі быў занепакоены маральным і матэрыяльным станам [[сялянства]] ў Беларусі: апублікаваў свой артыкул «Заўвагі аб сялянскім пытанні» (1884); рабіў захады, каб арганізаваць адукацыйныя папулярныя выданні для сялянства на ўзор перакладзенай ім на беларускую мову работы польскага эканаміста Ю. Супінскага «Сем вечароў» (рукапіс Ельскага з перакладам работы Супінскага згубіўся<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 61.</ref>)<ref>''Мальдзіс, А.'' [http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-ельскі.html Аляксандр Ельскі]</ref>. Вёў настойлівую барацьбу супраць п'янства, заганных з'яў у паводзінах і побыце людзей<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 445.</ref>. Аляксандр Ельскі марыў, каб у кожнай [[вёска|вёсцы]] замест [[карчма|карчмы]] з [[гарэлка]]й з'явіліся корчмы, дзе можна будзе вяскоўцу-гаспадару вольным часам добра паесці, папіць [[піва]], пачытаць [[газета|газеты]] і кніжкі і пагаманіць з сувяскоўцамі аб патрэбах вёскі; хацеў, каб вясковы люд імкнуўся «рупіцца», «больш цывілізавацца»<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 64.</ref>. Пераклаў з польскай на рускую мову даследаванні польскага філосафа Ю. Ахаровіча «Каханне, злачынства і мараль» (1876), «Пра асноўныя супярэчнасці ў нашых ведах пра сусвет» (1877)<ref>''Мальдзіс, А.'' [http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-ельскі.html Аляксандр Ельскі]</ref>. Аляксандру Ельскаму належыць некалькі ўласных вершаваных і празаічных брашур на беларускай мове — «Сынок» (1895, Санкт-Пецярбург), «Выбіраймася ў прочкі» (1896, Санкт-Пецярбург і Віцебск), «Слова аб праклятай гарэлцы і аб жыцці і смерці п'яніцы» (1900, Санкт-Пецярбург). Усе гэтыя творы вытрыманы ў духу асветніцтва (з аўтара клопатам пра маральнае жыццё вёскі і аптымістычным поглядам у будучыню), хоць яны не вельмі дасканалыя паводлепа свайгосвайму мастацкагамастацкаму ўзроўню. Ельскі распаўсюджваў гэтыя брашуры сярод беларускіх дваран і сялян у літаграфаваным выглядзе. У сваім лісце ад [[12 мая]] [[1896]] г. [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]] (галоўны лідар Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі) дзякаваў Аляксандру Ельскаму за прысылку беларускамоўных кніг і паабяцаў распаўсюдзіць іх сярод маянткоўцаў на пасяджэнні [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], прызнаючыся ў любові да той мовы: ''«Кожнаму гэтая мова мілая, кожны з нас засынаў у калысцы пад народныя песні нашых нянек, кожны на гэтай мове размаўляе з мясцовым сялянствам, а ўсе старажытныя родавыя дакументы<ref>Маюцца на ўвазе старажытныя дакументы роду Вайніловічаў, якія зберагаліся ў родавым архіве Вайніловічаў у Савічах.</ref> звычайна напісаныя [[беларуская мова|па-беларуску]]<ref>Вайніловіч выкарыстоўвае сучасны тэрмін, бо ў XVI ст. старабеларуская мова называлася «рускай мовай».</ref>»''<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 105, 127.</ref>.
 
У [[1906]] г. суполка «[[Загляне сонца і ў наша ваконца]]» прапанавала Аляксандру Ельскаму напісаць папулярную кнігу пра [[Беларусь]], якую суполка меркавала выдаць, але Ельскі саступіў напісанне такой кнігі [[Канстанцыя Скірмунт|Канстанцыі Скірмунт]], аднак Канстанцыя Скірмунт не згадзілася напісаць такую кнігу<ref>''Куль-Сяльверстава, С.'' Лісты Канстанцыі Скірмунт да Аляксандра Ельскага // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 72.</ref>.
У 1892 г. Аляксандр Ельскі стаў правадзейным членам Гістарычнай камісіі і Камісіі гісторыі мастацтва філалагічнага аддзялення Акадэміі навук у Кракаве (Аўстра-Венгрыя)<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 447.</ref>. Быў абраны адным з трох старшынь на III з'ездзе польскіх гісторыкаў у [[горад Кракаў|Кракаве]] ([[Аўстра-Венгрыя]]). Ельскі таксама прыняў удзел у [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]] ў археалагічных з'ездах у [[горад Вільнюс|Вільні]] (1893) і [[горад Рыга|Рызе]] (1896)<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 447.</ref>. Сам Ельскі выказваўся, што ніколі не імкнуўся да высокіх навуковых пасад і званняў, а сваю дзейнасць называў парывам душы — «працай з ласкі Божай»<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 448.</ref>.
 
ПаводлеПа чутакчутках, у Аляксандр Ельскага былі непрыязныя адносіны з [[Янка Купала|Янкам Купалам]]. Быццам Ельскаму не падабаліся творы Купалы і яго погляды.
 
=== Прыватны музей у Замосці ===