Аляксандр Карлавіч Ельскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Публіцыстычная, навуковая і літаратарская дзейнасць: не вельмі дасканалыя праз свой мастацкі ўзровень?
Радок 146:
У [[1864]] г. у сваім маёнтку Замосце (Ігуменскі павет) Аляксандр Ельскі з родавых архіваў і збораў каштоўнасцей і цікавостак стварыў прыватны літаратурна-краязнаўчы музей, для якога збіраў экспанаты на працягу свайго жыцця, а таксама набываў кнігі для ўласнай бібліятэкі.
 
Аб маштабах збіральніцкай дзейнасці Ельскага сведчаць яго лісты, адрасаваныя вядомаму раманісту [[Юзаф Крашэўскі|Юзафу Крашэўскаму]], якія захоўваюцца ў бібліятэцы [[Ягелонскі ўніверсітэт|Ягелонскага ўніверсітэта]] ў [[горад Кракаў|Кракаве]]. У сваім набытку Ельскі меў звыш 2000 гравюр, эскізаў і малюнкаў галандскіх, англійскіх, польскіх і айчынных мастакоў; каля 60 карцін; каштоўныя калекцыі [[фарфор]]у, манет, шкла, [[слуцкі пояс|слуцкіх паясоў]]; бібліятэку ў 10 тыс. тамоў XVII—XIX стст. — у тым ліку старадрукі з XVII ст., амаль усе польскія і літоўска-беларускія хронікі, старажытныя юрыдычныя дакументы, [[дыярыюш]]ы, розныя біяграфічныя [[даведнік]]і, [[энцыклапедыя|энцыклапедыі]], атласы, уніяцкія рэлігійныя выданні, першыя выданні твораў [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]], вопісы архіваў, матэрыялаўматэрыялы паўстанняў XIX ст. у Беларусі і франка-расійскай вайны 1812 года, багатыя іншыя матэрыялы па [[беларусазнаўства|беларусазнаўстве]]; каля 20 тыс. аўтографаў і дакументаў — у тым ліку расійскага цара [[Пётр I, імператар расійскі|Пятра I]], расійскага цара [[Павел I, імператар расійскі|Паўла I]], французскага караля [[Людовік XVI|Людовіка XVI]] і яго жонкі [[Марыя Антуанета|Марыі-Антуанэты]], [[Напалеон I Банапарт|Напалеона I Банапарта]], [[Марцін Лютэр|Марціна Лютэра]], [[Джордж Вашынгтон|Джорджа Вашынгтона]], [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]], [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэвуша Касцюшкі]] і інш.; асабістыя рэчы многіх вядомых асоб; археалагічныя экспанаты<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446.</ref><ref>''Мальдзіс, А.'' [http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-ельскі.html Аляксандр Ельскі]</ref><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 56.</ref>.
 
Музей і бібліятэка былі адкрыты для наведнікаў, і зборамі Аляксандра Ельскага карысталіся мясцовыя і замежныя вучоныя ([[Тадэвуш Корзан]], [[Уладзімір Данілавіч Спасовіч|Уладзімір Спасовіч]], [[Зыгмунт Глогер]] і інш.), Кракаўская акадэмія, Маскоўскае этнаграфічнае таварыства, музей Румянцава ў Маскве, бібліятэка імя Асалінскіх «Асалінэум» ва [[Горад Уроцлаў|Уроцлаве]]<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446, 447.</ref><ref>''Мальдзіс, А.'' [http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-ельскі.html Аляксандр Ельскі]</ref>. З той прычыны маёнтак Замосце стаў сапраўдным культурным цэнтрам у [[Паўночна-Заходні край|беларуска-літоўскім краі]]<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 55.</ref>.