Міхаіл Львовіч Глінскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 91:
Паступова зрабіўся першым дарадцам Аляксандра<ref name="БС"/>, фактычна быў кіраўніком дзяржавы. Спрыяў узвышэнню старэйшых братоў, а таксама стрыечнага брата з жаночай лініі, сына [[Феадора Барысаўна Глінская|Федкі Глінскай]], [[Андрэй Аляксандравіч Дрозд|Андрэя Дрожчыча]], які ў [[1504]] зрабіўся [[Старосты лідскія|намеснікам лідскім]]. У [[1506]] узначаліў войска [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], якое атрымала перамогу над татарамі ў [[Клецкая бітва|Клецкай бітве]] ([[1506]]).
 
Велічэзнае багацце дапамагала яму набываць сабе прыхільнікаў і сяброў, пераважна, зрэшты, з асяроддзя рускага [[баяры|баярства]]. Літоўская шляхта моцна баялася, што Глінскі, па смерці бяздзетнага Аляксандра, можа захапіць уладу ў свае рукі, перанесці сталіцу ў Русь і абаперціся на гэтую апошнюю. Калі кароль небяспечна захварэў, многія падазравалі, што, у сутычцы з доктарам Балінскім, Глінскі хацеў атруціць караля, і гэта падазрэнне яшчэ больш узмацнілася, калі князь вызваліў арыштаванага канцлерам Ласкім доктара і даў яму магчымасць бегчы ў Кракаў. Перамогі Глінскага ў сутычках з [[Крымскае ханства|Крымскім ханствам]], у тым ліку ў [[1506]] годзе ў [[Клецкая бітва|Клецкай бітве]], толькі ўзмацнялі зайздрасць і нянавісць да яго. Неўзабаве кароль сканаў. Адпраўленню яго цела для пахавання ў Кракаў усупрацівіліся паны, баючыся, што ў іх адсутнасць Глінскі лёгка можа авалодаць [[Горад Вільнюс|Вільняй]]. Між тым, у літоўскую сталіцу прыбыў каралевіч [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонт]]. Ворагі Глінскага, асабліва [[Ян Юр'евіч Забярэзінскі|Ян Забярэзінскі]], дамагліся таго, што Глінскаму забаронены быў вольны ўваход у пакоі гаспадара. Глінскі патрабаваў суда з сваімі супернікамі, але кароль паводзіў сябе ў гэтай справе млява і нерашуча; Глінскі звяртаўся да пасрэдніцтва венгерскага караля {{нп3|[[Уласла II|Уладзіслава II|ru|Уласло II}}]] ([[1507]]), але дарэмна.
 
=== Мяцеж ===