Аляксандр Карлавіч Ельскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 2238278 аўтарства Liashko (размова)Парушэнне нейтральнасці
др афармленне, стылявыя змены
Радок 30:
}}
 
'''Алякса́ндр Ка́рлавіч Е́льскі''' ({{lang-pl|Aleksander Jelski}}, {{lang-ru|Александр Карлович Ельский}}; {{ДН|16|6|1834}}, маёнтак [[Вёска Дудзічы, Пухавіцкі раён|Дудзічы]], [[Ігуменскі павет, Расійская імперыя|Ігуменскі павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]]  — {{ДС|10|9|1916}}, маёнтак [[Вёска Замосце, Пухавіцкі раён|Замосце]], [[Ігуменскі павет, Расійская імперыя|Ігуменскі павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]])  — беларускі [[гісторык]], літаратуразнавец, [[краязнавец]], [[публіцыст]].
 
Адзін з першых гісторыкаў [[беларуская літаратура|беларускай літаратуры]] і збіральнікаў беларускіх [[рукапіс]]аў. Стаў патрыярхам прафесійнага [[беларусазнаўства]] ў канцы XIX — пачатку XX ст.
 
Карыстаўся літаратурнымі псеўданімамі ''«Bocian z nad Ptyczy»'' (г.зн. ''«Бусел з-над Пцічы»''), ''«Litwin-obywatel»'' (г.зн. ''«Літовец-грамадзянін»''; у беларускай гістарыяграфіі транслітаруецца як ''«Літвін-грамадзянін»'') і ''«A. J.»''<ref name="энцык">{{кніга|аўтар = |частка = Ельскі Аляксандр Карлавіч|загаловак = Энцыклапедыя гісторыі Беларусі|арыгінал = |спасылка = |адказны = [[Генадзь Пятровіч Пашкоў|Пашкоў, Г. П.]]|выданне = |месца = Мінск|выдавецтва = БелЭН|год = 1996|том = 3|старонкі = 349|старонак = 527|серыя = |isbn = 985-11-0041-2|тыраж = 10000}}</ref><ref name="мальдзіс"/><ref>{{cite web|url = http://libcat.bas-net.by/opac/pls/dict.dic_tst_first?tu=r&l_siz=20&name_view=va_all&a_001=BY-NLB-ar2327924|title = Электронны каталог ЦНБ НАН Беларусі|first = |last = |author = |authorlink = |coauthors = |date = |month = |year = |work = |publisher = |location = |page = |pages = |at = |language = ru|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 31 снежня 2015|quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref><ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 444.</ref><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 63.</ref>.
 
== Паходжанне і сям'я ==
[[File:Aliaksandar Jeĺski z dačkoj Aliesiaj.png|thumb|Аляксандр Ельскі са сваёй дачкой Аляксандрай («Алесяй»)]]
Належаў да [[каталіцызм|каталіцкага]] [[род Ельскіх|роду Ельскіх]] (гербугерба «Пелеш»), які адносіўся да сярэднезаможнай [[шляхта|шляхты]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]].
 
Дзед Аляксандра Ельскага ([[Станіслаў Уладзіслававіч Ельскі]]) быў пяцігорскім палкоўнікам у часы караля і вялікага князя [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста (Панятоўскага)]] і быў у шлюбе з графіняй Розай [[род Прозараў|Прозар]], дачкою віцебскага ваяводы. Бацька ([[Караль Станіслававіч Ельскі|Караль Станіслававіч Ельскі]]) быў уладальнікам маёнткаў Дудзічы і Замосце (у Ігуменскім павеце Мінскай губерні), выпускніком [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]] (медыцынскага факультэта)<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53.</ref>, скрыпачом-аматарам, атрымаў у свой час прафесійную падрыхтоўку ў вядомых музыкантаў Кіфелінга і Дашчынскага, напісаў некалькі твораў для [[скрыпка|скрыпкі]] (дагэтуль вядомы толькі адзіны твор «Паланэз 1837 года»<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53.</ref>), быў выбраны дваранствам Ігуменскага павета на пасаду ігуменскага павятовага харужага<ref>''Кісялёў, У.'' Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 29.</ref>. Маёнтак Дудзічы Караля Станіслававіча Ельскага паводле інвентара ад 1844 г. быў даволі значны — налічваў 407 душ мужчынскага полу і 411 душ жаночага, 1656 дзесяцін зямлі; а маёнтак Замосце — 1372 дзесяціны<ref>''Киштымов, А.'' Ельские: опыт сельских хозяев (19 — начало 20 вв.) // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 103, 104.</ref>.
 
Аляксандр Ельскі нарадзіўся 4 (16) чэрвеня [[1834]] г.<ref>''Pierzyńska-Jelska, E.'' Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 39; ''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53.</ref> у маёнтку [[Вёска Дудзічы, Пухавіцкі раён|Дудзічы]] ў маянтковай каталіцкай дваранскай сям'і [[Караль Станіслававіч Ельскі|Караля Станіслававіча Ельскага]] (1780—1855) і яго жонкі-[[немцы|немкі]] Людвікі Штэйнберг (1808—1881), якая да таго была гувернанткай у маёнтку Ельскіх. Ад гэтага шлюбу таксама нарадзіліся [[Міхал Ельскі|Міхал Ксаверый Зыгмунт Ельскі]] (1831—1904)  — [[музыкант]] і [[кампазітар]], спадчыннік Дудзіч; Юзаф  Зыгмунт Караль Ельскі — маладым памёр у 1885 г. у [[Сібір]]ы ў час службы ў расійскім войску; Станіслава Ельская (1828—1860) — яна выйшла за Міхала Грушвіцкага<ref>''Pierzyńska-Jelska, E.'' Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 42.</ref>.
 
Пры хросце ў [[каталіцтва]] ў 1834 г. у касцёле ў [[гарадскі пасёлак Смілавічы|Смілавічах]] атрымаў поўнае імя «Аляксандр Вінцэнт Ельскі»<ref>''Кісялёў, У.'' Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 29; ''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53.</ref>.
Радок 89:
Пісаць пачаў з маладосці, на [[Беларуская мова|беларускай]], [[руская мова|рускай]] і [[польская мова|польскай мовах]]. Добра ведаў [[французская мова|французскую]] і [[нямецкая мова|нямецкую мовы]].
 
Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць Аляксандра Ельскага пачалася ў 1860 г. з допісаў у газету [[Kurier Wileński (1840)|«Виленский вестник»]], прысвечаных пераважна вызваленню сялян ад прыгону, і падпісваўся літаратурнымі псеўданімамі ''«Bocian z nad Ptyczy»'' (г.зн. ''«Бусел з-над Пцічы»'') і ''«Litwin-obywatel»'' (г.зн. ''«Літовец-грамадзянін»''; у беларускай гістарыяграфіі транслітаруецца як ''«Літвін-грамадзянін»'')<ref name="энцык"/><ref name="мальдзіс">{{кніга|аўтар = [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|Мальдзіс, А. І.]]|частка = |загаловак = Падарожжа ў XIX стагоддзе. З гісторыі беларускай літаратуры, мастацтва і культуры|арыгінал = |спасылка = http://kamunikat.org/download.php?item=25679-1.pdf&pubref=25679|адказны = |выданне = |месца = Мінск|выдавецтва = Народная асвета|год = 1969|том = |старонкі = 169|старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 54.</ref>. У публіцыстычных допісах ён стараўся аб паляпшэнне сялянскай долі; па руках мясцовых маянткоўцаў хадзілі і сатырычныя вершы Ельскага на маянткоўцаў, якія прыціскалі сялян<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 54.</ref>. Быў чалавекам [[лібералізм|ліберальна-буржуазных поглядаў]], часамі станавіўся на [[кансерватызм|кансерватыўныя пазіцыі]].
 
У часы [[Студзеньскае паўстанне|Студзеньскага паўстання (1863—1864)]] Аляксандр Ельскі знаходзіўся пад наглядам расійскай паліцыі<ref>''Мальдзіс, А.'' [http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-ельскі.html Аляксандр Ельскі]</ref><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 55.</ref>. Родная сястра яго жонкі (Сафія Калячынская) была замужам за яго блізкім сваяком — Уладзімірам Людвікавічам Ельскім (1820—1875), уласнікам маёнтка Ігнацічы ў Мінскім павеце Мінскай губерні, які не падпісаў пасля падаўлення Студзеньскага паўстання вернападданы адрас расійскаму цару, а таму быў арыштаваны і сасланы ў [[горад Чалябінск|Чалябінск]]<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 55.</ref>. Аляксандр Ельскі ўсё жыццё апекаваўся дзецьмі Уладзіміра Ельскага — [[Вільгельм Ельскі|Вільгельмам Ельскім]] (1867—1919), Уладзіславам, Пятром і Кларай<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 55.</ref>.
Радок 115:
Дзейнасць Аляксандра Ельскага праходзіла ў змрочныя часы рэакцыі (1863—1905) у беларускіх землях [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]] пасля падаўлення [[Студзеньскае паўстанне|Студзеньскага паўстання (1863—1864)]]: насаджэнне рускага землеўладання, дыскрымінацыя католікаў, русіфікацыя сістэмы адукацыі і грамадскага жыцця, адсутнасць у [[Паўночна-Заходні край|беларуска-літоўскіх губернях]] вышэйшых навучальных устаноў, панаванне ідэалогіі [[заходнерусізм]]у, фактычная забарона беларускамоўнага друку, невыкладанне беларускай мовы ў школах і інш.<ref>''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 110, 111, 117.</ref>
 
З 1880-х гг. Аляксандр Ельскі пачынае пісаць шмат прац на польскай і рускай мовах, якія прысвечаны мінуламу [[Беларусь|Беларусі]], яе гісторыі, літаратуры, эканоміцы, народу. З 1882 г. быў журналістам кансерватыўнага польскамоўнага санкт-пецярбургскага часопіса «Kraj» (1882), дзе апублікаваў шмат грунтоўных артыкулаў па беларускай праблематыцы: найбольш значныя і цікавыя з іх  — «Пра беларускую гаворку» (1885), «З беларускай літаратуры» (1889), «Да пытання аб храналогіі беларускай літаратуры» (1889), «Аб беларускай этнаграфіі» (1889), «"Марыя" Мальчэўскага ў перакладах маларускім і беларускім» (1889)<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446.</ref>. Часопіс «Kraj» называў Аляксандра Ельскага «найкампетэнтнейшым знаўцам беларускіх спраў»<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 50.</ref>. Менавіта ў 1880-я гг. яго журналісцкая дзейнасць найболей актыўная — супрацоўнічаў больш як у 20 перыядычных выданнях<ref>''Мальдзіс, А.'' [http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-ельскі.html Аляксандр Ельскі]</ref><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 58.</ref>. Да значных артыкулаў таго перыяду таксама адносяцца «Слоўца аб старым Заслаўі», «Нататкі аб падарожжы па Мінскай губерні», «Адам Міцкевіч на Беларусі», «Слоўца аб матэрыялах, якія служаць для даследавання беларускай гаворкі, этнаграфіі і літаратуры» (артыкул з нязначнымі зменамі змешчаны ў сёмым томе польскай «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі» (1892)), «Гістарычныя звесткі пра радзівілаўскую ткальню паясоў у Слуцку» (1893), «Гістарычныя звесткі пра фабрыку шкла і аздобных люстэрак ва Урэччы Радзівілаўскім на Літве» (1899)<ref>''Мальдзіс, А.'' [http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-ельскі.html Аляксандр Ельскі]</ref>.
 
Аляксандр Ельскі стаў першым сапраўдным беларускім энцыклапедыстам: напісаў з 1890-ых гг. звыш 10 тыс. гістарычна-краязнаўчых артыкулаў пра Беларусь для грунтоўных і шматтыражных польскіх «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» (1880—1902) і «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі», у тым ліку такія грунтоўныя і аб'ёмістыя артыкулы ў сёмым томе (1892 г.) «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі» як «Беларусь», «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура і бібліяграфія»<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 450; ''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 59.</ref>. Свае нарысы па гісторыі беларускай літаратуры пачынаў ад пражскіх выданняў [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]] ў XVI ст.<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 60.</ref> Менавіта Аляксандр Ельскі першы ў [[Расійская імперыя|Расійскай Імперыі]] заняўся ўсебаковым і сапраўды навуковым даследаваннем адначасова гісторыі, мовы, літаратуры, матэрыяльнай культуры, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, этнаграфіі [[Беларусы|беларусаў]] як самастойнага народа ў славянскім свеце — усебакова асэнсаваў развіццё беларускай мовы і літаратуры, папулярызаваў развіццё беларускамоўнай культуры, стаў сапраўдным аўтарам ідэалогіі суб'ектнасці [[Беларусы|беларусаў]] і беларусацэнтрычнай канцэпцыі гісторыі народа<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 448, 450—453, 456, 457, 462.</ref><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 59.</ref>. Ён прысвяціў гэтым даследаванням больш чым паўстагоддзя і стаў сапраўдным патрыярхам прафесійнага [[беларусазнаўства]] ў канцы XIX — пачатку XX ст.<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 448.</ref>
Радок 133:
У 1895 г. Аляксандр Ельскі са свайго архіву перадаў [[Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі|Мітрафану Доўнар-Запольскаму]] для апублікавання рукапісны экземпляр беларускамоўнай ананімнай паэмы «[[Тарас на Парнасе]]», зроблены ўласна рукой Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і падпісаны Марцінкевічам адным са сваіх псеўданімаў ''«Навум»''<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу...», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 14.</ref>. Ельскі быў упэўнены, што аўтарам гэтай паэмы з'яўляецца [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]]<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу...», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 14.</ref>. Запольскі падтрымаў гэтую версію аўтарства паэмы і апублікаваў паэму і свой артыкул «Дунін-Марцікевіч і яго паэма "Тарас на Парнасе"» у газеце «[[Витебские губернские ведомости]]» дзвюма часткамі ў 1895 і 1896 г., а пазней у 1896 г. асобным выданнем у [[горад Віцебск|Віцебску]], дзе выказаў падзяку Ельскаму за прадстаўлены рукапіс<ref>''Мархель, У.'' «Кніга для запісу...», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 14.</ref>. (Цяпер у беларускім літаратуразнаўстве лічыцца, што ўсё ж Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч не быў аўтарам паэмы «[[Тарас на Парнасе]]», а толькі зрабіў копію).
 
Аляксандр Ельскі быў занепакоены маральным і матэрыяльным станам [[сялянства]] ў Беларусі: апублікаваў свой артыкул «Заўвагі аб сялянскім пытанні» (1884); рабіў захады, каб арганізаваць адукацыйныя папулярныя выданні для сялянства на ўзор перакладзенай ім на беларускую мову работы польскага эканаміста Ю. Супінскага «Сем вечароў» (рукапіс Ельскага з перакладам работы Супінскага згубіўся<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 61.</ref>)<ref>''Мальдзіс, А.'' [http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-ельскі.html Аляксандр Ельскі]</ref>. Вёў настойлівую барацьбу супраць п'янства, заганных з'яў у паводзінах і побыце людзей<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 445.</ref>. Аляксандр Ельскі марыў, каб у кожнай [[вёска|вёсцы]] замест [[карчма|карчмы]] з [[гарэлка]]й з'явіліся корчмы, дзе можна будзе вяскоўцу-гаспадару вольным часам добра паесці, папіць [[піва]], пачытаць [[газета|газеты]] і кніжкі і пагаманіць з сувяскоўцамі аб патрэбах вёскі; хацеў, каб вясковы люд імкнуўся «рупіцца», «больш цывілізавацца»<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 64.</ref>. Пераклаў з польскай на рускую мову даследаванні польскага філосафа Ю. Ахаровіча «Каханне, злачынства і мараль» (1876), «Пра асноўныя супярэчнасці ў нашых ведах пра сусвет» (1877)<ref>''Мальдзіс, А.'' [http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-ельскі.html Аляксандр Ельскі]</ref>. Аляксандру Ельскаму належыць некалькі ўласных вершаваных і празаічных брашур на беларускай мове  — «Сынок» (1895, Санкт-Пецярбург), «Выбіраймася ў прочкі» (1896, Санкт-Пецярбург і Віцебск), «Слова аб праклятай гарэлцы і аб жыцці і смерці п'яніцы» (1900, Санкт-Пецярбург). Усе гэтыя творы вытрыманы ў духу асветніцтва (з аўтара клопатам пра маральнае жыццё вёскі і аптымістычным поглядам у будучыню), хоць яны не вельмі дасканалыя па свайму мастацкаму ўзроўню. Ельскі распаўсюджваў гэтыя брашуры сярод беларускіх дваран і сялян у літаграфаваным выглядзе. У сваім лісце ад [[12 мая]] [[1896]] г. [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]] (галоўны лідар Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі) дзякаваў Аляксандру Ельскаму за прысылку беларускамоўных кніг і паабяцаў распаўсюдзіць іх сярод маянткоўцаў на пасяджэнні [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], прызнаючыся ў любові да той мовы: ''«Кожнаму гэтая мова мілая, кожны з нас засынаў у калысцы пад народныя песні нашых нянек, кожны на гэтай мове размаўляе з мясцовым сялянствам, а ўсе старажытныя родавыя дакументы<ref>Маюцца на ўвазе старажытныя дакументы роду Вайніловічаў, якія зберагаліся ў родавым архіве Вайніловічаў у Савічах.</ref> звычайна напісаныя [[беларуская мова|па-беларуску]]<ref>Вайніловіч выкарыстоўвае сучасны тэрмін, бо ў XVI ст. старабеларуская мова называлася «рускай мовай».</ref>»''<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 105, 127.</ref>.
 
У [[1906]] г. суполка «[[Загляне сонца і ў наша ваконца]]» прапанавала Аляксандру Ельскаму напісаць папулярную кнігу пра [[Беларусь]], якую суполка меркавала выдаць, але Ельскі саступіў напісанне такой кнігі [[Канстанцыя Скірмунт|Канстанцыі Скірмунт]], аднак Канстанцыя Скірмунт не згадзілася напісаць такую кнігу<ref>''Куль-Сяльверстава, С.'' Лісты Канстанцыі Скірмунт да Аляксандра Ельскага // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 72.</ref>.
Радок 175:
[[Рамуальд Зямкевіч]] у [[1919]] г. напісаў пра значнасць асобы Аляксандра Ельскага: ''«Будучы гісторык краю, калі будзе штудзіраваць заняпад [[Беларусы|беларускага народа]] ў часе цёмнай цемры рэакцыі, ад [[1861]] да [[1905]] г., не можа абмінуць ніводнага друкаванага радка Ельскага. Гэта быў у поўным значэнні маянтковец-грамадзянін, светлая памяць якога асабліва павінна быць шанавана [[Беларусы|беларусамі]]»''<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 51—52.</ref>. Бо толькі [[Маніфест 17 кастрычніка 1905 года, Расійская імперыя|Маніфест 17 кастрычніка 1905 года]], выдадзены расійскім імператарам у ходзе [[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|агульнарасійскай рэвалюцыі 1905—1907 гадоў]], прадаставіў свабоду выкарыстання любой мовы і свабоду друку ў [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]], што значна паскорыла працэс фарміравання прафесійнай беларускамоўнай мастацкай культуры.
 
Выйшлі ўспаміны пляменніка Аляксандра Ельскага  — Уладзіслава Ельскага (1859—1946) «На зямлі продкаў»<ref>''Ельскі У.'' На зямлі продкаў / Уклад. Уладзімір Мархель, перакл. з польск. Ірыны Марачкінай // Шляхам гадоў.  — Мінск, 1993. (''Успаміны захоўваліся ў нашчадкаў Ельскіх, ніколі не выдаваліся.'')</ref>, дзе між іншым згадваецца Аляксандр Ельскі, падрабязнасці яго жыцця і дзейнасці, і ўзнаўляецца радавод Ельскіх. Апублікаваны рэестр (зроблены ў асноўным па памяці ўнукам пісьменніка  — Генрыхам Ельскім) калекцый Аляксандра Ельскага<ref>Шляхам гадоў. №  1, 1990.</ref>.
 
У наш час беларускае прыватнае выдавецтва надрукавала два нотныя зборнікі пад назвай «Музыка сям'і Ельскіх» (Караля, Міхала і Аляксандра Ельскіх), а пазней была запісана і аўдыёкасета «Музыка сям'і Ельскіх»<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 70, 71.</ref>.
Радок 188:
 
== Бібліяграфія ==
* ''Ельскі, А.'' Аберагаючы памяць народа (Скарбы Замосця) / А. Ельскі // Беларусіка  — Albaruthenica. Кн. 20.  — Мінск, 2001.
* ''Ельскі, А.'' Нарыс па гісторыі Мінскай дыяцэзіі / А. Ельскі // «Наша вера». — 2002. — №4 (22).
* ''Ельскі, А.'' Выбранае / А. Ельскі.  — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2004.  — 496 с.
* ''Ельскі, А.'' Выбранае / А. Ельскі // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4. — 2005. — №  2.
 
== Зноскі ==
Радок 200:
* Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры ; рэдкал.: (адк. рэд.) А.У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — 156 с.
* [[Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі|''Довнар-Запольский, М.В.'']] История Белоруссии / М.В. Довнар-Запольский. — Минск : Беларусь, 2003. — 680 с.
* ''Дрозд, Д.М.'' Землевладельцы Минской губернии, 1861—1900 : справочник / Д.М.  Дрозд.  — Минск : Медисонт, 2010.  — 672 с.
* ''Дрозд, Д.М.'' Землевладельцы Минской губернии, 1900—1917 / Дмитрий Дрозд. — Минск : Медисонт, 2013. — 694 с.
* [[Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч|''Карлюкевіч, А.'']] Традыцыі Аляксандра Ельскага ў пухавіцкім краязнаўстве / А. Карлюкевіч // Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры ; рэдкал.: (адк. рэд.) А.У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — С. 140—149.
Радок 212:
* ''Пугачова, С.'' Невядомы зборнік А.К. Ельскага з асабістай бібліятэкі Э. Ажэшкі ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / С. Пугачова // Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры ; рэдкал.: (адк. рэд.) А.У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — С. 85—91.
* ''Сільнова, Л.'' Ельскі, Ельскага, Ельскаму... / Л. Сільнова // Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры ; рэдкал.: (адк. рэд.) А.У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — С. 76—85.
* [[Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук|''Смалянчук, А.Ф.'']] Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864  — люты 1917  г. / А.Ф.  Смалянчук.  — Санкт-Пецярбург : Неўскі прасцяг, 2004.  — 406 с.
* [[Анатоль Тарасавіч Федарук|''Федорук, А.'']] Старинные усадьбы Ельских на Минщине / А. Федорук // Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры ; рэдкал.: (адк. рэд.) А.У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — С. 119—129.
* [[Захар Васільевіч Шыбека|''Шыбека, З.'']] Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с.