Розніца паміж версіямі "Трайдзень"

4 байты дададзена ,  5 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
== Дзейнасць ==
[[Файл:Trajdzień, Hanna Mazavieckaja. Трайдзень, Ганна Мазавецкая (XIX).jpg|злева|міні|Сустрэча Трайдзеня з будучай жонкай, мазавецкай князёўнай Ганнай. [[Міхал Эльвіра Андрыёлі]], XIX стагоддзе]]
Да 1270 г. пра Трайдзеня амаль нічога не вядома, толькі што за часам Міндоўга[[Міндоўг]]а ён удзельнічаў у войнах з галіцка-валынскі князямі і ў гэтых войнах загінулі яго браты Борза, Лесій, Свелкеній. У [[1270]] г. Трайдзень заняў вялікакняскі сталец. Узыходжанне на трон Трайдзеня азначала адраджэнне паганскіх культаў, магчыма «чыстку» прыхільнікаў прагаліцкай партыі. Для [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]] падзея была вельмі непажаданай, аб чым сведчыць абурэнне валынскага летапісца, які негатыўна характарызаваў яго, маўляў, Трайдзень злейшы за [[Ірад Вялікі|Ірада]] і [[Нерон]]а.
Трайдзень працягваў палітыку апоры на [[Новагародскае княства|Новагародскае]], [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскае]] і [[Полацкае княства|Полацкае]] княствы для кансалідацыі ў межах сваёй дзяржавы балцкіх земляў, найперш [[Нальшаны|Нальшанаў]] і [[Дзяволтва|Дзяволтвы]], а таксама [[Жамойць|Жамойці]] і земляў [[яцвягі|яцвягаў]] (Яцвягіі або Дайновы ці [[Судавія|Судавіі]]). Пры гэтым ён змушаны быў бараніцца ад Тэўтонскага ордэна і [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]]. Трайдзень падтрымліваў барацьбу [[прусы|прусаў]] з немцамі, у 1273 г. ён дапамог князю [[Комант]]у ў арганізацыі паходу ў [[Кульмская зямля|Кульмскую зямлю]]. Шмат прусаў (а таксама яцвягаў) уцякалі ад нямецкага націску ў [[ВКЛ]], дзе знайшлі прытулак. Вядома, што Трайдзень у 1276 г. пасяліў прусаў каля [[горад Гродна|Гродна]] і [[Горад Слонім|Слоніма]].