Трайдзень: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 68:
== Смерць ==
Паводле [[Галіцка-Валынскі летапіс|Галіцка-Валынскага летапісу]], Трайдзень памёр сваёй смерцю. Пазнейшыя летапісы апавядаюць, што ў 1282 годзе Трайдзеня забілі два нальшанцы — Стуманд і Гірдзела, якія пасля ўцяклі да немцаў, падасланыя адным з [[Князі нальшанскія|нальшанскіх князёў]] — [[Полюш]]ам, былым сепаратыстам, які збег з Літвы, прыняў каталіцтва і ўдзельнічаў у [[Вайна Тэўтонскага ордэна і ВКЛ|паходах тэўтонскіх рыцараў на ВКЛ]], помсцячы за страту сваіх уладанняў.
 
Імя яго пераемніка не называюць ні рускія, ні крыжацкія, ні польскія крыніцы. Сваіх братоў ён перажыў, пра сыноў надзейных звестак таксама няма. Магчыма, яго пераемнікам стаў нейкі князь [[Даўмонт, вялікі князь літоўскі|Даўмонт]], якога [[Троіцкі летапіс]] называе князем літоўскім і паведамляе пра яго смерць у дальнім набегу на вярхоўі Волгі ў 1285 годзе.
 
Літоўскія генеалагічныя легенды, пісьмова зафіксаваныя ў XVI стагоддзі, гавораць пра змену «дынастыі Кітаўруса», апошнім прадстаўніком якой з'яўляўся Трайдзен, новай дынастыяй — «родам Калюмнаў». Пры гэтым нашчадкі «рода Кітаўруса» засталіся ў Літве. Сярод іх быў і Даўмонт — продак пазнейшых князёў Свірскіх, а таксама [[Гольша]] (родапачынальнік [[род Гальшанскіх|Гальшанскіх]]) і Гедрус (родапачынальнік князёў [[род Гедройцаў|Гедройцаў]]).
 
== Магчымы радавод ==