Розніца паміж версіямі "Трайдзень"

23 байты дададзена ,  5 гадоў таму
Імя яго пераемніка не называюць ні рускія, ні крыжацкія, ні польскія крыніцы. Сваіх братоў ён перажыў, пра сыноў надзейных звестак таксама няма. Магчыма, яго пераемнікам стаў нейкі князь [[Даўмонт, вялікі князь літоўскі|Даўмонт]], якога [[Троіцкі летапіс]] называе князем літоўскім і паведамляе пра яго смерць у дальнім набегу на вярхоўі Волгі ў 1285 годзе.
 
Літоўскія генеалагічныя легенды, пісьмова зафіксаваныя ў XVI стагоддзі, гавораць пра змену «дынастыі Кітаўруса[[Кітаўрус]]а», апошнім прадстаўніком якой з'яўляўся Трайдзен, новай дынастыяй — «родам [[Калюмны|Калюмнаў]]». Пры гэтым нашчадкі «рода Кітаўруса» засталіся ў Літве. Сярод іх быў і Даўмонт — продак пазнейшых князёў Свірскіх, а таксама [[Гольша]] (родапачынальнік [[род Гальшанскіх|Гальшанскіх]]) і Гедрус (родапачынальнік князёў [[род Гедройцаў|Гедройцаў]]).
 
== Магчымы радавод ==