Альберт Жамет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др →‎Біяграфія: спасылка
Радок 29:
== Біяграфія ==
[[Файл:Astrašycki Haradok, Tyškievič. Астрашыцкі Гарадок, Тышкевіч (A. Žamet, 1872).jpg|320px|міні|Альберт Жамет, [[Аграгарадок Астрашыцкі Гарадок|Астрашыцкі Гарадок]], інтэр'ер сядзібы [[Тышкевічы|Тышкевічаў]].]]
Нарадзіўся ў небагатай сям'і віленскага мешчаніна — выхадца з Гумбінена ва [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] (цяпер [[Горад Гусеў|Гусеў]]). Скончыў гімназію ў Вільні. З 1840 года вучыўся ў пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе галоўным яго настаўнікам быў прафесар [[:ru:Воробьёв, Максим Никифорович|М. Н. Вараб'ёў]]<ref>[http://bogema-art.ru/catalogue/zhamet-albert-danilovich-peyzazh Альберт Жамет]</ref>.
 
У 1847 годзе на сродкі Бенедыкта Тышкевіча адправіўся ў Італію і прабыў за мяжой да 1859, наведаўшы яшчэ Францыю, Англію і Германію. У 1854 атрымаў ад рымскай Акадэміі святога Лукі прэмію за краявід [[:ru:Неми (озеро)|возера Нэмі]]. У тым жа годзе за дасланую ў Санкт-Пецярбург карціну «Цівалі і яго вадаспады» (знаходзілася ў вялікага князя [[Мікалай Мікалаевіч Старэйшы|Мікалая Мікалаевіча Старэйшага]]) быў ганараваны звання некласнага мастака, а ў 1859 годзе стаў акадэмікам, у тым ліку і за «Краявід Рока-ды-Папа» (належыў графу [[:ru:Кушелёв-Безбородко, Григорий Александрович|Кушэлеву-Безбародка]]).