Розніца паміж версіямі "Трайдзень"

15 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
Паходжанне невядомае. Пазнейшыя летапісы называюць бацьку Трайдзеня — [[Від, князь літоўскі|Віда]], і яго брата [[Гердзень|Гердзеня]], быццам сваякоў [[Міндоўг]]а і разам з ім нашчадкаў [[князі полацкія|полацкіх князёў]], але праўдзівасць гэтых звестак лічыцца сумнеўнай. Ёсць меркаванне, што Традзень не быў сваяком Міндоўга і, калі прыйшоў да ўлады, цалкам змяніў палітыку, якую вёў [[Войшалк]] і [[Шварн Данілавіч|Шварн]], і за часам Трайдзеня ў дзяржаве замест руска-праваслаўнай запанавала літоўска-паганская партыя. Між тым, сучасныя Трайдзеню крыніцы сведчаць, што браты Трайдзеня (Борза, Лесій, Свелкеній, Сірпуцій) былі праваслаўнымі, таму не выключанае праваслаўе і Трайдзеня. Таксама і боязь [[Леў Данілавіч|Льва Данілавіча]] помсты за забойства Войшалка сведчаць хутчэй за тое, што Трайдзень меў сваяцкія сувязі з родам Міндоўга і працягваў палітыку Войшалка.
 
[[Вячаслаў Насевіч]] дапускаевыказаў гіпотэзу, што Трайдзень (Трайдзен) увогуле быў не літоўскім, а [[яцвягі|яцвяжскім]] князем — уладаром княства Дайнава, якое змяшчалася на поўнач ад Горадна абапал [[Нёман]]а. Прыкладна з часу Трайдзена дайнаўскія землі робяцца часткай Літоўскай дзяржавы — гэта лёгка тлумачылася б тым, што князь Дайнавы, стаўшы вярхоўным князем Літвы, зліў сваю вотчыну з уладаннямі папярэдняй дынастыі. У той жа час тэрыторыя Яцвязі імкліва сціскаецца крыжакамі з захаду, мазаўшанамі і валынцамі з поўдня. Для ўладальніка самага ўсходняга з яцвяжскіх княстваў, Дайнавы, прадбачліва было не чакаць, пакуль варожая хваля дасягне яго землі, а загадзя шукаць паратунку ў зліцці з суседняй, адносна маналітнай Літвой, дзе якраз выявіўся недахоп князёў<ref>[http://vln.by/node/63 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]</ref>.
 
== Дзейнасць ==