Дайнава (рэгіён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Значэнні|Спасылка=Дайнава}}
{{значэнні|Яцвезь}}
'''Дайнава (Дайнова)''' ({{lang-lt|Dainava}}) — гістарычная вобласць у [[Літва|Літве]] і на паўночным захадзе [[Беларусь|Беларусі]]. Іншыя назвы: ''Судавія (Судава, Судува), Яцвезь (Ятвезь, Яцвягія, Ятвягія)''.
 
Упершыню ўпамінаецца ў [[1255]] г. у грамаце [[Міндоўг]]а крыжакам (магчыма, падробленай). Першапачаткова Дайнава ўяўляла сабою, напэўна, тэрыторыю аднайменнага заходне-балцкага ([[яцвягі|яцвяжскага]]) пляменнага княства, якое ў 2-й пал. XIII ст. ўвайшло ў склад [[ВКЛ]] і было паступова асімілявана: на поўначы [[літоўцы|літоўцамі]], на поўдні — [[Русіны, гістарычны этнонім|русінамі]], продкамі [[беларусы|беларусаў]]. Для насельніцтва Дайнавы быў характэрны пахавальны абрад са стварэннем каменных курганоў, пазней — каменных магіл, які захаваўся і пасля асіміляцыі. Асноўная тэрыторыя Дайнавы ахоплівала правабярэжжа [[Нёман]]а на паўночны-ўсход ад [[Гродна]], у ніжнім цячэнні р. Мяркіс (суч. Варэнскі раён Літвы) і прылеглых частках сучасных [[Гродзенскі раён|Гродзенскага]], [[Шчучынскі раён|Шчучынскага]] і [[Воранаўскі раён|Воранаўскага]] раёнаў Беларусі, адкуль адбывалася рассяленне далёка на поўдзень (нават на левабярэжжа Нёмана) і на ўсход. У XV ст. і пазней большасць гэтага абшару займала малазаселеная [[Дайнаўская пушча]] — традыцыйнае месца палявання вялікіх князёў літоўскіх.
 
== Літаратура ==
* ''[[В. Насевіч|Насевіч В.]]'' Дайнава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6. — Мн.: БелЭн, 1998. С. 11.
 
== Гл. таксама ==
* [[Яцвягія]]
 
[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Літвы]]
[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Усходняй Прусіі]]