Дайнава (рэгіён): Розніца паміж версіямі

1 487 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
'''Дайнава (Дайнова)''' ({{lang-lt|Dainava}}) — гістарычная вобласць у [[Літва|Літве]] і на паўночным захадзе [[Беларусь|Беларусі]]. Іншыя назвы: ''Судавія (Судава, Судува), Яцвезь (Ятвезь, Яцвягія, Ятвягія)''.
 
Упершыню ўпамінаецца ў [[1255]] г. у грамаце [[Міндоўг]]а крыжакам (магчыма, падробленай). Першапачаткова Дайнава ўяўляла сабою, напэўна, тэрыторыю аднайменнага заходне-балцкага ([[яцвягі|яцвяжскага]]) пляменнага княства, якое ў 2-й пал. XIII ст. ўвайшло ў склад [[ВКЛ]] і было паступова асімілявана: на поўначы [[літоўцы|літоўцамі]], на поўдні — [[Русіны, гістарычны этнонім|русінамі]], продкамі [[беларусы|беларусаў]]. Для насельніцтва Дайнавы быў характэрны пахавальны абрад са стварэннем каменных курганоў, пазней — каменных магіл, які захаваўся і пасля асіміляцыі. Асноўная тэрыторыя Дайнавы ахоплівала правабярэжжа [[Нёман]]а на паўночны-ўсход ад [[Гродна]], у ніжнім цячэнні р. Мяркіс (суч. Варэнскі раён Літвы) і прылеглых частках сучасных [[Гродзенскі раён|Гродзенскага]], [[Шчучынскі раён|Шчучынскага]] і [[Воранаўскі раён|Воранаўскага]] раёнаў Беларусі, адкуль адбывалася рассяленне далёка на поўдзень (нават на левабярэжжа Нёмана) і на ўсход. У XV ст. і пазней большасць гэтага абшару займала малазаселеная [[Дайнаўская пушча]] — традыцыйнае месца палявання вялікіх князёў літоўскіх.
 
Для насельніцтва Дайнавы быў характэрны пахавальны абрад са стварэннем каменных курганоў, пазней — каменных магіл, які захаваўся і пасля асіміляцыі. Асноўная тэрыторыя Дайнавы ахоплівала правабярэжжа [[Нёман]]а на паўночны-ўсход ад [[Гродна]], у ніжнім цячэнні р. Мяркіс (суч. Варэнскі раён Літвы) і прылеглых частках сучасных [[Гродзенскі раён|Гродзенскага]], [[Шчучынскі раён|Шчучынскага]] і [[Воранаўскі раён|Воранаўскага]] раёнаў Беларусі, адкуль адбывалася рассяленне далёка на поўдзень (нават на левабярэжжа Нёмана) і на ўсход.
 
[[Вячаслаў Насевіч]] выказаў гіпотэзу, што ў ХІІІ ст. уладаром княства Дайнава, якое змяшчалася на поўнач ад Горадна абапал [[Нёман]]а, быў князь [[Трайдзен]]. Прыкладна з часу Трайдзена дайнаўскія землі робяцца часткай [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] — гэта лёгка тлумачылася б тым, што князь Дайнавы, стаўшы вярхоўным князем Літвы, зліў сваю вотчыну з уладаннямі папярэдняй дынастыі. У той жа час тэрыторыя [[Яцвягія|Яцвягія]] імкліва сціскаецца крыжакамі з захаду, мазаўшанамі і валынцамі з поўдня. Для ўладальніка самага ўсходняга з яцвяжскіх княстваў, Дайнавы, прадбачліва было не чакаць, пакуль варожая хваля дасягне яго землі, а загадзя шукаць паратунку ў зліцці з суседняй, адносна маналітнай Літвой, дзе якраз выявіўся недахоп князёў<ref>[http://vln.by/node/63 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]</ref>.
 
У XV ст. і пазней большасць гэтага абшару займала малазаселеная [[Дайнаўская пушча]] — традыцыйнае месца палявання вялікіх князёў літоўскіх.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
 
== Гл. таксама ==
*
* [[Яцвягія]]
 
[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Беларусі]]