Комант: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
У 1282 або 1283 годзе Комант, магчыма незадаволены сваім статусам у ВКЛ пасля смерці Трайдзеня (1282), перабег да немцаў, быў імі ахрышчаны і некаторы час жыў у замку [[замак Балга|Балга]]. У [[1284]] г. Комант быў правадніком і начальнікам прускага атраду ў складзе нямецкага войска падчас [[крыжацкі паход на Гродна, 1284|паходу на Гародню]], а вясной [[1285]] г. ён атрымаў невялікі надзел зямлі ў [[Натангія|Натангіі]] і разам з трыма сынамі пасяліўся ў тамтэйшай вёсцы Сцігены ({{lang-de|Steegen}}, {{lang-pl|Stegny}}, [[Пруская мова|прус.]]: ''*Stigeni''; ад [[Пруская мова|прус.]]: ''stīgē'' — [[адрына]]; цяпер Эльбінгскі павет Польшчы). Там ён у хуткім часе і памер. Верагодна, хутка пасля 1285 г. (можа ў [[1289]]) нехта з пражываючых у Сцігенах сыноў Команта мог вярнуцца ў ВКЛ.
 
Некаторыя гісторыкі, напрыклад, брытанец [[Стывен Роўвел]], які працуе ў Літве, тоесніць Камонта са згаданым у [[«Задоншчына»|«Задоншчыне»]], аповесці канцы [[14 ст.]], бацькам ці цесцем [[Гедзімін]]а '''Скаламендам'''. Паводле «Задоншчыны», удзельнікі [[Кулікоўская бітва|Кулікоўскай бітвы]] ([[1380]]) [[Андрэй Альгердавіч|Андрэй]] і [[Дзмітрый Альгердавіч]]ы называюць сябе праўнукамі Скаламендавымі ''«Брате Дмитрей, сами есмя собе два браты, сынове [[Альгерд|Олгордовы]], а внуки есмя Едимантовы, а правнуки есми Сколомендовы»''. Польскі гісторык [[Ежы Ахманьскі]] мяркуе, што «праўнукі» трэба разумець ў больш шырокім сэнсе — «нашчадкі», і лічыць Команта дзедам Гедзіміна. Літоўскі гісторык [[Томас Баранаўскас]] не згаджаецца з гэтай інтэрпрэтацыяй і лічыць, што Альгердавічы дакладна і паслядоўна называюць спачатку свайго бацьку Альгерда, пасля дзеда Гедзіміна, прадзеда — Скаламенда, і ў гэтым кантэксце пераскок праз адну прыступку дынастыі надуманы Е. Ахманьскім. Такім чынам, Комант, калі ён тоесны Скаламенду, быў або бацькам, або цесцем Гедзімінам і другое больш слушна зыходзячы з іншых вядомых крыніц.
 
Паводле сведчання беларускага этнографа [[Павел Шпілеўскі|Паўла Шпілеўскага]], жыхары Гродзенскай і Ковенскай губерняў яшчэ ў сярэдзіне [[XIX ст.]] спявалі гістарычныя песні пра паходы ятвяжскага князя Команта («Комата»).