Розніца паміж версіямі "Дайнава (Бастунскі сельсавет)"

др
няма тлумачэння праўкі
др
У 1583 г. сяльцо ў маёнтку Жыжма, уласнасць М. Радзівіла, потым яго служэбніка Мікалая Кунеўскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У сярэдзіне 19 ст. вёска ў маёнтку Тракелі ў Жырмунскай вол. Лідскага павета Віленскай губ., уласнасць Вольскага, у 1864 г. 38 рэвізскіх душ. Паводле перапісу ў канцы 19 ст. 22 двары, 167 жыхароў, у 1908 г. 10 двароў, 153 жыхары, 200 дзес. надзелаў, 28 коней.
 
3 1921 г. ў складзе ПолыпчыПольшчы, у Жырмунскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв., 28 двароў, 133 жыхары. 3 лістапада 1939 г. ў БССР. 3 4.12.1939 г. ў Баранавіцкай вобласці, з 15.1.1940 г. ў Лідскім раёне, з 12.10.1940 г. ў Тракельскім с/с. З канца чэрвеня 1941 г. да сярэдзіны ліп. 1944 г. акупіравана нацыстамі. 3 20.4.1944 г. ў Гродзенскай вобласці, з 3.4.1959 г. ў Воранаўскім раёне, з 19.4.1973 г. ў Бастунскім с/с. 3 1948 г. ў калгасе імя Молатава (30 гаспадарак), пачатковая школа. У 1960 г. 148 жыхароў, у 1989 г. 38 двароў, 91 жыхар, у саўгасе «Тракельскі», ферма, магазін. У 2014 г. ў складзе СВК «Тракельскі».
 
== Насельніцтва ==