Іван Луцкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 89:
== У палітыцы ==
[[File:Ivan Luckievich - by Anikita Chatulev - 1914 AD.jpg|thumb|Карціна «Партрэт Івана Іванавіча Луцкевіча», 1914 г. Мастак [[Анікіта Пятровіч Хатулёў]]. (''[[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь]]'')]]
Разам з Антонам Луцкевічам, [[Вацлаў Ластоўскі|Вацлавам Ластоўскім]] і інш., Іван Луцкевіч распрацоўваў пытанні дзяржаўнага самавызначэння Беларусі — ад канцэпцыі краёвай аўтаноміі, аднаўлення на канфедэратыўнай аснове дзяржаўнай уніі Беларусі і [[Літва|Літвы]] (1906—1918) да абвяшчэння незалежнай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] ў яе этнаграфічных межах. Лічыў дэнацыяналізуючай у адносінах да беларусаў ролю рэлігійна-царкоўных праваслаўных і каталіцкіх структур на Беларусі як праваднікоў палітыка-ідэалагічных інтарэсаў Расіі і Польшчы. Выступаў за аднаўленне на Беларусі [[царкоўная унія|царкоўнай уніі]] дзеля паяднання рэлігійнага і грамадска-палітычнага рухаў у адзіным нацыянальна-адраджэнскім працэсе. Паводле яго ініцыятывеініцыятывы і з асабістым яго ўдзелам пытанне аб нацыянальным самавызначэнні беларускага народа ўпершыню прагучала на міжнародных форумах — канферэнцыі сацыялістычных і рэвалюцыйных партый (Фінляндыя, 1905), Славянскім з'ездзе прагрэсіўных студэнтаў ([[Прага]], 1908), Міжнароднай канферэнцыі нацый ([[Лазана]], 1916). Быў прыхільнікам раўнапраўных адносін Беларусі з [[Расія]]й, [[Польшча]]й, [[Украіна]]й, [[Літва|Літвой]].
 
Практык-арганізатар, таленавіты прамоўца, Іван Луцкевіч спрыяў ажыўленню культурна-асветнай працы, абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай і студэнцкай моладзі, інтэлігенцыі. Паўплываў на творчы лёс [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]], [[Змітрок Бядуля|Змітрака Бядулі]], [[Максім Гарэцкі|Максіма Гарэцкага]] і інш.