Дайнава (рэгіён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Значэнні|Спасылка=Дайнава}}
'''Дайнава''', '''Дайнова''' ({{lang-lt|Dainava}}) — гістарычная вобласць у [[Літва|Літве]] і на паўночным захадзе [[Беларусь|Беларусі]].; Іншыяіншыя назвы: ''Судавія (Судава, Судува), Яцвезь (Ятвезь, Яцвягія, Ятвягія)''. Дайнова — назва аднаго з заходнябалцкіх плямён, якое разам з паляксянамі і [[яцвягі|ятвягамі]] складала адзіны племянны саюз<ref>Археалогія і нумізматыка Беларусі…</ref>.
 
Упершыню ўпамінаецца ў [[1255]] г. у грамаце [[Міндоўг]]а крыжакам (магчыма, падробленай). Першапачаткова Дайнава ўяўляла сабою, напэўна, тэрыторыю аднайменнага заходнебалцкага ([[яцвягі|яцвяжскага]]) пляменнага княства, якое ў 2-й пал. XIII ст. ўвайшло ў склад [[ВКЛ]] і было паступова асімілявана: на поўначы [[літоўцы|літоўцамі]], на поўдні — [[Русіны, гістарычны этнонім|русінамі]], продкамі [[беларусы|беларусаў]].
 
Асноўная тэрыторыя Дайнавы ахоплівала правабярэжжа [[Нёман]]а на паўночны ўсход ад [[Гродна]], у ніжнім цячэнні р. Мяркіс (суч. Варэнскі раён Літвы) і прылеглых частках сучасных [[Гродзенскі раён|Гродзенскага]], [[Шчучынскі раён|Шчучынскага]] і [[Воранаўскі раён|Воранаўскага]] раёнаў Беларусі, адкуль адбывалася рассяленне далёка на поўдзень (нават на левабярэжжа Нёмана) і на ўсход. У XIII—XIV ст. княства дайноўцаў займала тэрыторыі паміж Нёманам (правыя прытокі [[Дзітва]], [[рака Гаўя|Гаўя]] з р. [[Жыжма]]) і [[Вілія]]й, па р. [[Котра]] межавала з [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскім княствам]]<ref>ЭГБ ў 6 т. Т. 3. С. 195.</ref>.
 
У XIII ст. землі Дайновы падвергліся нашэсцю [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]]. Частка насельніцтва была сілай пераселена ў Прусію, частка мігрыравала на іншыя тэрыторыі.
Мяркуецца, што з 1260-х гадоў дайноўцы, страціўшы сваіх князёў, запрасілі да сябе будучага вялікага князя літоўскага Трайдзеня ([[Трайдзен]]а)<ref>ЭГБ ў 6 т. Т. 3. С. 195.</ref>. Беларускі гісторык [[Вячаслаў Насевіч]] звяртае ўвагу, што прыкладна з часу Трайдзена дайнаўскія землі робяцца часткай [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] — гэта лёгка тлумачылася б тым, што князь Дайнавы, стаўшы вярхоўным князем Літвы, зліў сваю вотчыну з уладаннямі папярэдняй дынастыі. У той жа час тэрыторыя [[Яцвягія|Яцвягіі]] імкліва сціскаецца крыжакамі з захаду, мазаўшанамі і валынцамі з поўдня. Для ўладальніка самага ўсходняга з яцвяжскіх княстваў, Дайнавы, прадбачліва было не чакаць, пакуль варожая хваля дасягне яго землі, а загадзя шукаць паратунку ў зліцці з суседняй, адносна маналітнай Літвой, дзе якраз выявіўся недахоп князёў<ref>[http://vln.by/node/63 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]</ref>.
 
Для насельніцтва Дайнавы быў характэрны пахавальны абрад са стварэннем каменных курганоў, пазней — каменных магіл, які захаваўся і пасля асіміляцыі.
 
Для насельніцтва Дайнавы быў характэрны пахавальны абрад са стварэннем каменных курганоў, пазней  — каменных магіл, які захаваўся і пасля асіміляцыі. На думку [[В. Сядоў|В. Сядова]], ім належаць каменныя могільнікі ў міжрэччы Нёмана і вярхоўях р. Віліі ([[Апонаўцы]], [[Вензаўшчына]], [[Клепачы]], [[Маркіняты]], [[Салапяцішкі]], [[Пузелі]] і інш.).
У XV ст. і пазней большасць гэтага абшару займала малазаселеная [[Дайнаўская пушча]] — традыцыйнае месца палявання вялікіх князёў літоўскіх.
 
Дайноўскае ўдзельнае княства ў ВКЛ упамінаецца ў XIII—XIV ст. У XV ст. і пазней большасць гэтага абшару займала малазаселеная [[Дайнаўская пушча]]  — традыцыйнае месца палявання вялікіх князёў літоўскіх.
 
Сляды пражывання дайноўцаў на землях Беларусі захаваліся ў шматлікіх тапонімах — Дзейнова, [[Дайнава]], [[Дайноўка]] і інш., якія лакалізаваны ў міжрэччы Віліі і Верхняга Нёмана і ў раёнах [[Валожын]]а, [[Гродна]], [[Івянец|Івянца]], [[Радашковічы|Радашковіч]], [[Слонім]]а.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* ''Чаквін І., [[Г. Штыхаў|Штыхаў Г.]]'' Дайнова // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкал.: В. В. Гетаў [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — 702 с.; іл. С. 207.
* Дайноўцы // {{Крыніцы/ЭГБ|3}} С. 195.
* ''[[В. Насевіч|Насевіч В.]]'' Дайнава // {{Крыніцы/БЭ|6}} С. 11.