Сцяпан Міхайлавіч Міско: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др арфаграфія
Радок 3:
 
== Ранняе жыццё і адукацыя ==
Сцяпан Міско нарадзіўся 18 студзеня 1930 года ў вёсцы [[Чамяры]] Слонімскага павета. Вучыўся ў мясцовай пачатковай школе, пасля скончыў беларускую школу № 1 Слоніма і Мінскі інстытут замежных моваў. Пасля заканчэння інстытута Сцяпан Міско вярнуўся ў Слонім. У пасёлку [[АльбярцінАльберцін]] (цяпер мікрараён [[Слонім]]а) у сярэдняй школе шэсць гадоў выкладаў французскую, нямецкую, беларускую і рускую мовы. У [[1958]] годзе паступіў у аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Затым працаваў у гэтым інстытуце (завочна вучыўся ў дактарантуры на кафедры тэатра народаў СССР у Маскоўскім інстытуце тэатральнага мастацтва. У [[1962]] годзе ў Кіеве ў Максіма Рыльскага абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Вытокі беларускага народнага тэатра». Апублікаваў больш за сотню артыкулаў у рэспубліканскіх газетах, часопісах, зборніках і альманахах, прысвечаных беларускаму тэатру, літаратуры, жывапісу, музыцы. Напісаў доктарскую дысертацыю на тэму «Беларускі тэатр ад вытокаў да першай паловы XVIII стагоддзя», але абараніць яе Сцяпан Міско не паспеў.
[[Файл:Сцяпан Міско, Іван Цішчанка, Арсень Ліс.jpg|міні|Сцяпан Міско, Іван Цішчанка, Арсень Ліс і (справа налева) у Мінску 1963 г.]]