Клепачы (Слонімскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
testing, replaced: = |lat_sec = → = |lat_sec = 03 , = |lon_sec = → = |lon_sec = 17 , = }} → = |OpenStreetMap = 242987567 }}, lat_deg = | → lat_deg = 53|, lat_min = | → lat_min = 04|, lon_deg = | → using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 65:
 
'''Клепачы́'''<ref>{{Крыніцы/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Гродзенская вобласць|}}</ref> ({{lang-be-trans|Kliepačy}}, {{lang-ru|Клепачи}}) — [[вёска]] ў [[Слонімскі раён|Слонімскім раёне]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Уваходзіць у склад [[Азярніцкі сельсавет|Азярніцкага сельсавета]].
 
== Гісторыя ==
За 2,5 км на захад ад вёскі, за 20 м на поўдзень ад возера [[Возера Бяздоннае, Слонімскі раён|Бяздоннае]] знаходзіцца каменны могільнік канца XIV — пач. XVI ст. На пляцоўцы памерам 200х50 м больш за 100 магіл.
 
Магілы, згрупаваныя па 2, 3 і больш, працягнуліся няроўнымі радамі з поўначы на поўдзень. У галаве пахаванняў вялікія камяні, зрэдку крыху меншыя — у нагах. Некаторыя камяні абчасаны з бакоў, на адным выбіты крыж вышынёю 9 см. Характэрныя каменныя вымасткі авальнай формы. У пахаваннях найбольш старажытнай часткі могільніка выяўлены вуглі і інвентар (большасць даследаваных магіл без інвентару). Выяўлены рэшткі дамавін, вугалі, прасочаны рэшткі рытуальных вогнішчаў. Знойдзены фрагменты непаліванай, у т. л. моранай, ганчарнай керамікі. На венчыках некаторых гаршкоў лінейны арнамент у 1 ці 2 рады, у адным выпадку на тулаве хвалісты арнамент. Пахавальны інвентар бедны, у асноўным жаночыя ўпрыгожанні: бронзавае скроневае кольца з 3 кроплепадобнымі падвескамі, кольца з бронзавага дроту, перавітага на адным канцы кавалачкам дроту, з дзвюма ажурнымі падвескамі ў цэнтры; кольца з гладкага бронзавага дроту, двойчы перавітага другім кавалачкам дроту, завушніца ў форме запытальніка, шпількі для мацавання галаўных убораў, пярсцёнкі, аздобленыя 3 равочкамі і з круглым на вершам у выглядзе пласцінкі, бронзавая спражка з кавалачкам тканіны, расшытай тонкім медным дротам.
 
Аналіз вымасткаў, пахавальнага інвентару і абраду сведчыць, што, нягледзячы на афіцыйнае прыняцце хрысціянства, да пач. XVI ст. нябожчыкаў хавалі паводле язычніцкага абраду.
 
{{зноскі}}
 
== СпасылкіЛітаратура ==
* Квяткоўская А. Клепачы // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкал.: В. В. Гетаў [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — 702 с.; іл. С. 329.
{{Commons|Category:}}
 
{{Азярніцкі сельсавет}}