Усевалад Сцяпанавіч Фальскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Цёзкі2|Фальскі}}
'''Усе́валад Сцяпа́навіч Фа́льскі''' ({{ДН|7|3|1886}}, або [[8 сакавіка]] [[1887]]  — пасля [[1925]])  — беларускі грамадска-палітычны, дзяржаўны і культурны дзеяч, акцёр; адзін са стваральнікаў беларускага прафесійнага тэатра.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў вёсцы [[Лошыцкае прадмесце|Лошыца]] [[Мінскі павет, Расійская імперыя|Мінскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] (цяпер у межах горада [[Горад Мінск|Мінска]])<ref name="МаракРЛт3к2">''Маракоў Л. У.'' Рэпрэсаваныя літаратары… Т.3., кн.2.</ref>. Скончыў тры курсы Ляснога інстытута ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]]. У 1906  годзе далучыўся да беларускага руху. На працягу 1915—1918  гадоў удзельнічаў у арганізацыі і быў старшынёй [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першага таварыства беларускай драмы і камедыі]], [[Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва|Мінскага таварыства працаўнікоў мастацтва]]<ref name="encyk">{{Крыніцы/БелЭн|16}} С. 331</ref>. Быў жанаты<ref name="МаракРЛт3к2"/>.
 
Выканаўца вядучых роляў у спектаклях «Паўлінка» [[Янка Купала|Янкі Купалы]], «Пашыліся ў дурні» [[Марка Лукіч Крапіўніцкі|Марка Крапіўніцкага]], «Модны шляхцюк» [[Карусь Каганец|Каруся Каганца]], «Бязвінная кроў» [[Уладзіслаў Галубок|Уладзіслава Галубка]] і інш. Быў членам [[Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], намеснікам старшыні [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў [[Горад Мінск|Мінску]], прадстаўніком Беларускай рады на Дэмакратычнай нарадзе [[1917]]  года на [[Першы Усебеларускі з'езд|Усебеларускім з'ездзе]] адзін з лідараў фракцыі левай плыні. Са жніўня [[1918]]  года ў [[Горад Масква|Маскве]], удзельнічаў у стварэнні маскоўскай беларускай секцыі РКП(б). Узначальваў камісарыят замежных спраў [[Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі|Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі]] (студзень [[1919]]). У 1919  годзе двойчы арыштаваны савецкімі ўладамі, у тым лікут.л. летам 1919 года быў сярод расстрэльных заложнікаў, якіх чэкісты вывезлі ў Смаленск пры адступленні бальшавікоў з Беларусі<ref name="МаракРЛт2">''Маракоў Л. У.'' Рэпрэсаваныя літаратары… Т.2.</ref>. У часе польскай акупацыі Беларусі (1919—1920) намеснік начальніка раёна эксплуатацыі лясоў<ref name="encyk"/>.
 
У 1921 годзе намеснік загадчыка аддзела мастацтваў, вучоны сакратар Акадэмічнага цэнтра Наркамата асветы [[БССР]]. 3 верасня 1921 года арыштаваны ў Мінску і 23асуджаны верасняпаводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 23.9.1921 за «дапамогу ў шпіянажы» прыгавораны ЧК Беларусі да расстрэлу<ref>Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары… Т.3.<name="МаракРЛт3к2"/ref> да расстрэлу, замененага на 5 гадоў зняволення, ўякія адбываў у смаленскай катаржнай турме<ref name="МаракРЛт2"/>. Вызвалены ў 30 мая 1923 годзе<ref name="МаракРЛт2МаракРЛт3к2"/>, працаваў справаводам рабфака пры Смаленскім універсітэце. Са снежня 1925 года жыў у [[Горад Кіеў|Кіеве]]<ref name="МаракРЛт2"/>, працаваў дырэктарам драматычнага тэатра імя [[Марыя Канстанцінаўна Занькавецкая|Марыі Занькавецкай]], перапісваўся з [[Інбелкульт]]ам. Далейшы лёс невядомы<ref name="МаракРЛт2"/>.<ref name="encyk"/>
 
Рэабілітаваны Ваеннай пракуратурай Рэспублікі Беларусь 6 жніўня 1996 года<ref name="encyk"/>. Асабовая справа У. Фальскага № 20479-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі<ref name="МаракРЛт3к2"/>.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* ''Гесь А.'' «Выслаць за межы Беларусі…» // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX ст.  — Мн., 1998.
* ''Касинская А., Крапивин С.'' Визит дамы // Народная газета. 1997. 11—13 кастр.;
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|3|2|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* ''Селяменеў В., Скалабан В.'' Тры лісты Усевалада Фальскага // Тэатральная творчасць. 1996. №  6.
* ''Скалабан В.'' Беларусь і Украіна: разам да незалежнасці // Спадчына. 1998, №  1.
* ''Стужынская Н.'' Беларусь мяцежная.  — Вільня. 2000. С. 110—112.
 
{{Міністры замежных спраў Беларусі}}