Розніца паміж версіямі "Мікола Іванавіч Ермаловіч"

афармленне, вікіфікацыя
(афармленне)
(афармленне, вікіфікацыя)
{{Цёзкі2|Ермаловіч}}
{{Навуковец
| Імя = Мікола Іванавіч Ермаловіч
| Сайт =
}}
'''Міко́ла Іва́навіч Ермало́віч''' ({{ДН|29|4|1921}}, в. [[Малыя Навасёлкі]] на Койданаўшчыне, цяпер {{МН|Дзяржынскі раён|у Дзяржынскім раёне|}}, [[Мінская вобласць]] — {{ДС|5|3|2000}}, {{МС|Маладзечна||}}; Псеўданімы: ''Сымон Беларус'', ''М. Ермолов'', ''Я. Мікалаеў'', ''Мікола Наваселец'', ''М. Ярмолаў'') — беларускі [[публіцыст]], [[крытык]] і літаратуразнаўца, заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі[[Гістарыяграфія|гістарыяграфі]]і, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960-19801960—1980-х г.
 
Брат [[Валянцін Іванавіч Ермаловіч|Валянціна]] і [[Лявон Іванавіч Ермаловіч|Лявона]] Ермаловічаў.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Скончыў Дзяржынскую сярэднюю школу (1938) і паступіў на беларускае аддзяленне літаратурнага факультэта [[Мінскі педінстытут|Мінскага педінстытута]] дзе да пачатку [[Другая Сусветная вайна|2-й сусветнай вайны]] скончыў 3 курсы. З-за дрэннага зроку быў вызвалены ад службы ў арміі, эвакуіраваўся і працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў в.ввёсцы Лабаскі [[Мардовія|Мардоўскай АССР]]. У 1943 г. вярнуўся ў [[Беларусь]], дзе ў 1943—1944 г. працаваў настаўнікам у [[Гарадскі пасёлак Сураж|Суражы]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай воблвобласці]], у 1944—1946 г. — у [[Дзяржынск]]у Мінскай вобл.вобласці З [[1946]] года аднавіў вучобу ў педінстытуце, які скончыў у 1947 годзе, у [[1947]]—[[1948]] гг. вучыўся ў аспірантуры пры педінстытуце. У 1948-[[1955]] гг. — выкладчык беларускай літаратуры ў Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце, а пасля яго закрыцця, у 1955-[[1957]] гг. — загадчык метадычнага кабінета Маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. У канцы 1957 г. выйшаў на пенсію з прычыны значнага пагаршэння зроку. З гэтага часу Ермаловіч актыўна пачынае займацца гістарычна-даследчай дзейнасцю, галоўныя тэмы — гісторыя Беларусі [[9 стагоддзе|9]]—[[14 ст.]] Жыў у [[Маладзечна]], у апоншіяапошнія гады ў Мінску.
 
== Творчасць ==
Актыўную літаратурную дзейнасць пачаў у [[1948]] годзе. Выступаў у друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі, гістарычнымі нарысамі. Друкаваўся ў маладзечанскай раённай газеце, альманаху «Нарач», газетах «[[Звязда (1917)|Звязда]]», «[[Літаратура і мастацтва (1932)|Літаратура і мастацтва]]», «[[Голас Радзімы (1955)|Голас Радзімы]]», часопісах «[[Полымя (1922)|Полымя]]», «[[Нёман (1945)|Нёман]]», «[[Маладосць (1953)|Маладосць]]», навуковых зборніках.
 
=== Навуковая дзейнасць у савецкія часы ===
[[Выява:Litva (Yermalovich) be.svg|thumb|Межы старажытнай Літвы па Ермаловічу]]
 
З'яўляўся заснавальнікам новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, якая супярэчыла афіцыйным савецкім канцэпцыям гісторыі Беларусі. У прыватнасці, ён даказваў, што [[Літва]] ніколі не заваёваўлазаваёўвала Беларусь, а [[ВКЛ]] з'яўлялася беларускай дзяржавай. Гэтыя погляды былі выкладзены ў кнізе «Па слядах аднаго міфа» ([[1968]]).
 
Альтэрнатыўнае бачанне гісторыі Беларусі выклікала раздражненне ўлады, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча супрацоўнікі КДБ прыносілі позвы з патрабаваннем з'явіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасці пашыраліся самвыдатам. Напрыклад, кніга «Па слядах аднаго міфа» была афіцыйна выдадзена толькі ў [[1989]].
 
Таму рукапісы Ермаловіча ў 1970-19801970—1980-х абарачаліся ў непадцэнзурным друку. Самвыдавецкі памнажалася праца «Па слядах аднаго міфа», а таксама працы, апублікаваныя і ў афіцыйным друку. Так, да прыкладу, рабіліся фотакопіі з працы «Балцкія плямёны» (газета «Голас Радзімы», 05.11.1981). У машынапісным выглядзе пашыралася праца «У духу застойнага часу». Гэты артыкул Ермаловіча напісаў у адказ на артыкул [[Васіль Мялешка|В. Мялешкі]] і [[Зіновій Юльевіч Капыскі|З. Капыскага]] «Фактам вопреки» («[[Советская Белоруссия]]», 28.07.1987). Пасля таго, як рэдакцыя «Советской Белоруссии» адмовілася друкаваць яго, артыкул распаўсюджваўся ў машынапісных копіях. Пазней быў апублікаваны ў «Студэнцкай думцы» №  3 за 1989 год.
 
=== Удзел у самвыдаце ===
У [[1963]] г. распачынае выдаваць рукапісны самвыдавецкі часопіс «Падснежнік», чатыры выпускі якога выйшлі да [[1964]] года. У [[1975]] годзе ўзнаўляе выпуск «Падснежніка», але пад новай назвай «Гутаркі», да 1976 г. выйшла каля 50 выпускаў. «Гутаркі» шматразова перадрукоўваліся, перапісваліся, распаўсюджваліся сярод беларускай інтэлігенцыі. «Гутаркі» выдаваліся Ермаловічам пад псеўданімам Сымон Беларус. Назву «Гутарка» аўтар абраў таму, што ў 19 ст. «гутаркі» былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку. У сваім выданні змяшчаў творы, якія не маглі быць апублікаваныя ў афіцыйным друку з-за сваёй сацыяльнай і палітычнай накіраванасці. Аўтар рыхтаваў матэрыялы ў Мінску (у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР), друкаваў у Маладзечне на друкарцы, а потым перадаваў [[Яўген Кулік|Яўгену Куліку]] для памнажэння. Нумар выходзіў прыкладна раз на тыдзень.
 
=== Навуковая дзейнасць у незалежнай Беларусі ===
У савецкія часы была выдадзена толькі адна кніга Ермаловіча «Дарагое беларусам імя» (1970). Магчымасць друкавацца з'явілася толькі ў часы перабудовы і пасля абвяшчэння незалежнасці. У 1990  г. — даследаванне «Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды», у 1994  годзе — «Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд», у 2000  — «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае».
 
Працы Ермаловіча ў значнай ступені паўплывалі на фармаванне сучаснай грамадскай думкі і гістарыяграфіі Беларусі.
* Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] (з 1989),
* Дзяржаўная прэмія Беларусі за кнігу «Старажытная Беларусь» (1992),
* Прэмію імя У. Караткевіча,
* Узнагароджаны медалеммедалём Ф. Скарыны (1993).
 
== Ушанаванне памяці ==
28 лістапада [[2003]] г. ў [[Маладзечна]] быў урачыста адкрыты памятны знак ганароваму грамадзяніну горада Міколу Ермаловічу. Урачыстасць ладзілася гарадскімі ўладамі пры ўдзеле грамадскасці<ref name="РГ_2003">Памяць пра Ермаловіча //«[[Рэгіянальная газета]]», 5 снежня 2003  г., №  49 (450)</ref>.
 
У год 90-гадовага юбілею Міколы Ермаловіча, 19 мая 2011 года, знамянальную дату адзначалі ў Маладзечне.<ref name="РГ_2011">[http://www.rh.by/by/120/20/3094/ Вечарына памяці Міколы Ермаловіча]//«[[Рэгіянальная газета]]»</ref>
* Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд (1994), ISBN 985-6026-01-6
* Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае (2000), ISBN 985-6576-08-3
* Выбранае. Укладанне, каментар К. Цвіркі; прадмова А. Грыцкевіча.  — Мн.: Кнігазбор, 2010.  — 640 с.: [8] с. іл.  — ("«Беларускі кнігазбор"»: Серыя 2. Гісторыка-літаратурныя помнікі). ISBN 978-985-6976-36-3
 
== Літаратура ==
* Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў i матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы. — Мн., 2007. — 360 с. [http://pawet.net/library/history/bel_history/_books/ermalovich/Мікола_Ермаловіч._Успаміны,_творы,_фотаматэрыялы.html]
 
== У сецівеСпасылкі ==
* [http://knihi.com/jermalovic/ Творы на «Беларускай Палічцы»]
* [http://kamunikat.org/knihi.html?pubid=6610 Ермаловіч Мікола: Лісты. Выступы. Гутаркі. Вершы]
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/_books/ermalovich/%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0_%D0%95%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87._%D0%A3%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%8B,_%D1%82%D0%B2%D0%BE%D1%80%D1%8B,_%D1%84%D0%BE%D1%82%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D1%8B.html Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў i матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы.  — Мн., 2007.  — 360 с.]
 
{{Зноскі}}
 
{{DEFAULTSORT:Ермаловіч Мікола Іванавіч}}
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]
[[Катэгорыя:Крытыкі Беларусі]]