Розніца паміж версіямі "Стамбул"

55 байтаў дададзена ,  4 гады таму
др
др (→‎Адміністрацыйнае дзяленне: арфаграфія, replaced: дміністратыўн → дміністрацыйн using AWB)
{{main2|Асманская імперыя}}
[[Выява:Benjamin-Constant-The Entry of Mahomet II into Constantinople-1876.jpg|200px|thumb|Уступ [[Мехмед II|Мехмеда II]] у Канстанцінопаль]]
У 1457-581458 гг. горад стаў сталіцай Асманскай імперыі. Амаль усе жыхары Канстанцінопаля, якія засталіся ў жывых пасля штурму горада, былі пераведзены ў рабоў і прададзеныя.
 
Для новай сталіцы спатрэбіліся новыя жыхары. Першымі перасяленцамі сталі туркі з Аксарая, армяне з Бурсы, грэкі з Эгейскіх астравоў і Пелапанесу. У 1461 г. [[Мехмед II]] захапіў [[Трапезунд]] і мясцовых грэкаў таксама перасяліў у Стамбул.
 
Ужо 3 чэрвеня 1453 г. султан загадаў перабудаваць на мусульманскую мячэць сабор Святой Сафіі. Тая ж доля чакала і большасць іншых хрысціянскіх храмаў. Побач з імі пачалі будаваць і новыя мячэці, першай з якіх стаў комплекс у гонар Ейюба Ансары. Мячэць Фаціх была пабудавана пад кіраўніцтвам грэчаскага архітэктара Хрыстадула на месцы і з матэрыялаў царквы Святых Апосталаў. Пры Мехмедзе II таксама пачалося будаўніцтва стамбульскага Вялікага рынка. Недалёка ад былога [[Форум Феадосія|Форума Феадосія]] пабудаваны Султанскі палац (Эскі-Сарай), аднак у ім султану было цесна, і ў 1466 на месцы былога Акропаля Візантыя пачалося будаўніцтва новага палаца — Тапкапы. Пасля сюды пераехаў сам султан і яго канцылярыя, а двор і Гарэм засталіся ў старым палацы.
 
Спачатку горад выглядаў маланаселеным, да таго ж у большасці яго жыхароў не было прыстойных умоў для існавання. Не дзіўна, што людзі паміралі ад хвароб, толькі чума штогод забірала некалькі сотняў жыццяў. Аднак насельніцтва Стамбула хутка расло, і да канца [[15 стагоддзе|ХV ст.]] перавысіла 200 тысяч, амаль у 7 раз больш, чым за апошнія гады існавання Візантыі. Мусульмане пры гэтым не складалі і 60 % жыхароў горада. У 1509 г. сталіца стала ахвярай землетрасення, якое разбурыла больш за сто мячэцяў і некалькі тысяч жылых дамоў.
 
==== Сулейман Вялікі і яго нашчадкі ====
У часы кіравання [[Сулейман І|Сулеймана І]] у 1520—1566  гг. горад перажывае новы «залаты век». Імперыя, якая працягнулася ад [[Марока]] да [[Індыйскі акіян|Індыйскага акіяна]], абавязана была трымаць годную сталіцу. У Стамбуле будуюцца новыя мячэці, медрэсэ і іншыя будынкі. Галоўны архітэктар Сулеймана [[Сінан]] будуе, у прыватнасці мячэць Шах-задэ (скончана ў 1548  г.) і мячэць Сулеймана, якая ператварылася ў сапраўдны сімвал Стамбула. Разбудоўваецца палац Тапкапы, куды па патрабаванні жонкі султана Раксаланы перабіраецца і султанскі [[гарэм]]. Свой палац будуе і вялікі візір Ібрагім-паша — з заходняга боку былога іпадрома.
 
Пасля смерці Сулеймана Асманская імперыя пачынае хіліцца да заняпаду, але ў сталіцы працягваецца будаўніцтва мячэцяў і медрэсэ, рынкаў і лазняў. У часы Ахмеда I, будуецца [[Блакітная мячэць]] (1609—1616) — першая ў ісламскім свеце мячэць з шасцю мінарэтамі.
 
Велізарныя выдаткі на будаўніцтва ў горадзе спусташалі дзяржаўны скарб, а ваеннае шчасце ад імперыі пачало адварочвацца. Асман II у 1622  г., раздражнены паражэннем пад Хоцінам, наогул вырашыў перанесці сталіцу на ўсход — да [[Дамаск]]а або Алепа. Аднак паўсталі янычары, султана схапілі і пасля катавання забілі ў крэпасці Едыкуле.
 
Да сярэдзіны [[XVII ст.]] Стамбул ператвараецца ў адзін з найбуйных гарадоў тагачаснага свету. У горадзе працавала 23 тысячы майстэрняў (80 тысяч рабочых). Толькі буйных купцоў налічвалася 15 тысяч. Ім належала 32 тысячы крам і складоў. Аднак жыллёвае і гаспадарчае будаўніцтва вялося хаатычна і пажары пагражалі ледзь не ўсяму гораду. У 1572  г. быў прыняты нават адмысловы закон, які патрабаваў ад гаспадара кожнага дому мець [[драбіны]] і вялікія бочкі з вадой. Тым не менш толькі з 1633  г. да 1698  г. — у Стамбуле адбыўся 21 вялікі пажар, найбольшы — у 1660  г.
 
Стамбул заставаўся цэнтрам не толькі турэцкай або ісламскай культуры. У горадзе працягвала дзейнічаць Канстанцінопальская Патрыярхія праваслаўнай царквы (рэзідэнцыяй патрыярха з 1456  г. была царква Багародзіцы (у 1587  г. ператвораная ў мячэць), з 1720  г. — царква Святога Георгія). У 1565  г. была адкрыта першая армянская друкарня, у 1627  г. — першая грэчаская. І толькі ў 1727  г. султан [[Ахмед III]], які лічыў сябе вялікім асветнікам, пабудаваў у палацы Тапкапы бібліятэку (1719  г.) і даў дазвол на адкрыццё друкарні для друку кніг на турэцкай і арабскай мовах, пры ўмове што яна не будзе друкаваць рэлігійнай літаратуры (супраць гэтага пярэчыла духавенства).
 
Апошняе дзесяцігоддзе кіравання Ахмеда III атрымала назву «эпохі цюльпанаў» і праславілася модай на ўсё раскошнае і французскае. Па ўзоры [[Версаль|Версаля]] ў Стамбуле і побач з ім, адзін за адным будуюцца султанская палацы ў стылі барока і ракако — Саадабад, Гумаюнабад, Нешабад, Ферахабад і інш.
Усё гэта прымушае султана Селіма III (1789—1807) пачаць сапраўдныя рэформы. У 1793 г. ствараюцца першыя часці рэгулярнага войска, у сталіцы будуюцца новыя казармы, пашыраюцца ваенныя школы, аднаўляецца праца друкарняў. Незадаволеныя новаўвядзеннямі, янычары ў 1807 г. скідваюць манарха-рэфарматара і саджаюць на прастол сваіх марыянетак. Прыхільнікі рэформ збіраюць уласнае войска і з яго дапамогай прыводзяць да ўлады Махмуда II, які працягвае справу Селіма. Праўда яму даводзіцца адначасова змагацца з паўстаннем грэкаў, на боку якіх — грамадская думка ўсёй Еўропы, і змяняць чыноўнікаў-фанарыётаў лаяльных туркам. Пасля чарговага мецяжу янычараў, султан канчаткова ліквідуе янычарскі корпус.
 
Наступны султан Абдул-Меджыд I (1839—1861) 3 лістапада 1839 выдае Гюльханейскі ўказ аб пачатку глыбокіх рэформ, якія атрымліваюць назву «танзімат». Стамбул таксама мяняецца. У 1845 г. пабудаваны першы пастаянны Галацкі мост. У 1846 г. адчыняецца Сельскагаспадарчая школа, 1848 — першае педагагічнае вучылішча, 1850 — таварыства Еджумен і Даніш (Старатурэцкая Акадэмія навук), у моду зноў, але ўжо сярод шырэйшых пластоў, уваходзяць французская мова і еўрапейская адзежа. Тым больш, што падчас Крымскай вайны англічане з французамі становяцца саюзнікамі, і іх салдаты размяшчаліся ў Стамбуле. Пасля перамогі над Расіяй рэзідэнцыю султана ўрачыста пераносяць з палаца Тапкапы ў новую рэзідэнцыю, пабудаваную па еўрапейскім узоры, — палац Далмабахчэ. У 1867 г. пачынае працаваць першы турэцкі прафесійны тэатр, у 1868  г. — Галатасарайскі ліцэй. У 1870  г. афіцыйна адчыняецца ўніверсітэт, праўда праіснаваў ён нядоўга — да канца 1871 г. У 1871 г. у Стамбуле з'яўляецца першая трамвайная лінія, а ў 1875  г. карлікавая лінія метро.
 
==== Абдул-Гамід II і «младатуркі» ====
[[Выява:Ottoman-Empire-Public-Demo.png|300px|thumb|Публічнае выступленне, [[Стамбул]], [[1908]]]]
У 1875  г. урад імперыі вымушаны быў абвясціць аб дзяржаўным банкруцтве. Бездапаможнасцю ўлады паспрабавалі скарыстацца апазіцыянеры — «новыя асманы» на чале з Ахмедам Мідхат-пашою. Пад ціскам вуліц і ўлічваючы незадаволенасць у воінскіх часцях султан Абдул-Азіз у маі 1876 згаджаецца ўвесці Мідхат-пашу ў склад урада, а пасля — і сам зракаецца стальца.
 
Новы султан Мурад V абмяжоўваецца амністыяй і фармальнай згодай на абмеркаванне праекту канстытуцыі. Праз тры месяца адхіляюць ад улады і яго. Новым султанам робіцца Абдул-Гамід II. Ён прызначае Мідхат-пашу вялікім візірам. 23 снежня 1876 г. на ўрачыстай цырымоніі ў Стамбуле ад імя султана аб'яўляюць аб увядзенні канстытуцыі. Але выконваць яе Абдул-Гамід II не збіраўся. У лютым Мідхата адхіляюць ад урада. Абраны парламент прапрацаваў толькі год. Пад прычынай новай вайны з Расіяй дэпутатаў разганяюць і султан усталёўвае рэжым асабістай дыктатуры, які атрымаў назву «зулюм». Уведзена жорсткая цэнзура, іншадумцаў за малую падазронасць арыштоўваюць, па краіне коцяцца армянскія пагромы.
 
«Вялікія дзяржавы» на ўсё гэта заплюшчвалі вочы. Бо эканоміка імперыі хутка перайшла пад іх кантроль. У 1881  г. у Стамбуле еўрапейцы ствараюць «Адміністрацыю асманскай дзяржаўнай пазыкі», якая атрымлівае права збіраць падаткі з падданых султана для вяртання замежных пазык. Функцыі цэнтральнага дзяржаўнага банка фактычна выконвае Атаманскі банк, які на самай справе з'яўляецца ўласнасцю брытанцаў і французаў. Імперыя адчыняецца Захаду. У 1889  г. у Канстанцінопалі адчыняецца чыгуначны вакзал, які прымае знакаміты «[[Усходні экспрэс]]» маршрутам «[[Парыж]]-[[Стамбул]]». Замежнікі прымаюць удзел і ў развіцці ўласнай інфраструктуры асманскай сталіцы — у канцы [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] горад атрымлівае сучасную сістэму электра- і водазабеспячэння.
 
Змаганне супраць рэжыму «зулюма» ўзначальвае партыя «Яднанне і прагрэс» («маладыя туркі»), першая суполка якой была створана ў Стамбуле ў 1889 г. У 1908 г. успыхнула Младатурэцкая рэвалюцыя. 24 чэрвеня Абдул-Гамід II, вымушаны выканаць ультыматум рэвалюцыянераў, выдае ўказ аб узнаўленні канстытуцыі і склікання парламента. Але ў красавіку 1909  г. у Стамбуле ўспыхвае мяцеж. Младатуркі накіроўваюць у сталіцу войска і фактычна бяруць горад штурмам. Абдул-Гаміда II канчаткова пазбаўляюць стальца.
 
=== Турэцкая рэспубліка ===