Розніца паміж версіямі "Холмеч"

7 956 байтаў дададзена ,  4 гады таму
крыніца — be-x-old:Холмеч
др (D.L.M.I. Bel перанёс старонку Вёска Холмеч у Аграгарадок Холмеч)
(крыніца — be-x-old:Холмеч)
|OpenStreetMap = 243042277
}}
'''Хо́лмеч'''<ref>{{Крыніцы/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Гомельская вобласць|}}</ref> ({{lang-be-trans|Cholmieč}}, {{lang-ru|Холмеч}}) — [[аграгарадок]] у [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкім раёне]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. Цэнтр [[Холмецкі сельсавет|Холмецкага сельсавета]]. Насельніцтва 1232 чал. ([[2004]]). Знаходзіцца за 29 км на паўднёвы ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі [[Рэчыца]] (лінія [[Гомель]] — [[Калінкавічы]]), за 2 км на ўсход ад шашы {{Таблічка-by|Р|32}} ([[Лоеў]] — [[Рэчыца]]).
 
== Гісторыя ==
Знаходзіцца на правым беразе ракі [[Дняпро]], за 30 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі [[Рэчыца]], 65 кіламетраў ад [[Гомель|Гомеля]], каля аўтадарогі Лоеў-Рэчыца.
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Выяўленыя археолагамі курганы [[XI стагоддзе|XI ст.]] сведчаць пра засяленне гэтай мясцовасці з даўніх часоў. Упершыню Холмеч упамінаецца ў [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] як паселішча [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павета]] [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]]. Паводле попісу войска літоўскага за [[1567]] мясцовасць знаходзілася ў валоданні [[Халецкія|Халецкіх]]. Пад [[1583]] Холмеч упамінаецца як прыватнае мястэчка на гасцінцы [[Бабруйск]] — [[Чарнігаў]]. Паселішча значыцца ў архіўных матэрыялах пад [[1598]] і на карце [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ([[1613]]).
 
[[Файл:Chołmieč. Холмеч (XX).jpg|thumb|У мястэчку]]
 
У [[XVI стагоддзе|XVI]]—[[XVII стагоддзе|XVII]] стст. Холмеч знаходзілася ў валоданні [[Валовічы|Валовічаў]]. Тут існавалі ўмацаванні, пра якія згадваецца ў сувязі з падзеямі [[1649]] і бітвай загонаў казакоў Падабайлы і Крычэўскага з войскамі [[Гетман вялікі літоўскі|гетмана]] [[Януш Радзівіл|Януша Радзівіла]]. [[4 ліпеня]] [[1775]] у мястэчку падпісалі акт размежавання земляў па [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першым падзеле Рэчы Паспалітай]].
 
=== Пад уладай Расійскай імперыі ===
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Холмеч апынулася ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], у Рэчыцкім павеце [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. На [[1795]] у мястэчку быў 31 двор, 2 цэрквы. На мяжы [[XVIII стагоддзе|XVIII]]—[[XIX стагоддзе|XIX]] стст. тут штогод збіралася 4 кірмашы<ref>{{Крыніцы/Мястэчкі Беларусі, 2010|к}} С. 121.</ref>. У [[1811]] Холмеч згарэла, з вёскі [[Вятхінь]] сюды перанеслі драўляную Пакроўскую царкву. У [[1855]] граф Ракіцкі валодаў у Холмечы і ваколіцах 6204 дзесяцінамі зямлі, броварам і 2 корчмамі. На [[1859]] у мястэчку было 127 двароў<ref>{{Крыніцы/Мястэчкі Беларусі, 2010|к}} С. 379.</ref>.
 
[[Файл:Chołmieč, Dniapro. Холмеч, Дняпро (XX).jpg|thumb|Дняпро]]
 
Па здушэнні [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызваленчага паўстання]] ([[1863]]—[[1864]]) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]. У [[1864]] адкрылася народнае вучылішча. Дзейнічалі прыстань і паромная пераправа праз раку Дняпро. На [[1885]] — 95 двароў, 2 крамы. З [[1888]] працавала паштова-тэлеграфная кантора. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) — 284 двары, 2 цэрквы, капліца, 3 іўдзейскія малітоўныя дамы, народнае вучылішча, паштовая станцыя, прыстань, хлебазапасны магазін, 60 крамаў, 3 гандлёвыя рады, 2 заезныя дамы, 3 харчэўні, карчма. Побач існавала сядзіба Холмеч (яна ж Дубровіна); меліся пільня (паравы рухавік, 18 рабочых) і аптэка.
 
=== Найноўшы час ===
[[25 сакавіка]] [[1918]] згодна з [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Холмеч абвяшчалася часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[1 студзеня]] [[1919]] згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад [[БССР|Беларускай ССР]], аднак [[16 студзеня]] Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. У [[1926]] Холмеч вярнулі [[БССР]], дзе яна стала цэнтрам сельсавета. У [[1930]] у вёсцы працавалі пачатковая школа, хата-чытальня, бальніца, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства, паравы млын і цагельня. На [[1930]] тут было 293 двары, на [[2004]] — 500 гаспадарак.
 
== Насельніцтва ==
=== Дэмаграфія ===
* 1263 жыхароў, 502 двары (2003)
* '''[[XIX стагоддзе]]''': [[1858]] — 962 чал.; [[1880]] — 700 чал.<ref>[[Аляксандр Ельскі|Jelski A.]] Chołmecz // {{Крыніцы/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_I/624 624].</ref>; [[1897]] — 2304 чал.
* '''[[XX стагоддзе]]''': [[1959]] — 641 чал.
* '''[[XXI стагоддзе]]''': [[2003]] — 1263 чал., 502 двары<ref>{{Крыніцы/БелЭн|17к}} С. 45.</ref>; [[2004]] — 1232 чал.<ref>{{Крыніцы/Гарады і вёскі Беларусі|1-1к}}</ref>
 
=== Інфраструктура ===
У Холмечы працуюць участак раённага водаканала, сярэдняя і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, дом культуры і бібліятэка, бальніца, амбулаторыя, аптэка і аддзяленне сувязі
* Участак раённага водаканала
* Сярэдняя і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы
* Дом культуры і бібліятэка
* Бальніца і амбулаторыя
* Аптэка і аддзяленне сувязі
 
== ЛітаратураЗабудова ==
План складаецца з 3 простых, паралельных паміж сабой вуліц, блізкіх да шыротнай арыентацыі; іх перасякаюць 2 кароткія вуліцы. Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу. У [[1987]]—[[1991]] збудавалі 348 цагляных дамоў, катэджнага тыпу, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў па [[Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС|катастрофе на Чарнобыльскай АЭС]].
* {{Крыніцы/БелЭн|17}}
 
== Турыстычная інфармацыя ==
=== Славутасці ===
* Шпіталь (пач. XX ст.)
 
=== Страчаная спадчына ===
* Капліца
* Касцёл
* Царква
 
== Вядомыя асобы ==
* [[Саламон Міхлін]] ([[1908]]—[[1990]]) — савецкі матэматык
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|17}}
* {{Крыніцы/Гарады і вёскі Беларусі|1-1}}
* {{Крыніцы/Мястэчкі Беларусі (2010)}}
* {{Крыніцы/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
* [http://weather-in.by/by/gomel%27skaja/1042 Прагноз надвор'я ў в. Холмеч]
 
* [http://globus.tut.by/holmech/index.htm Холмеч] на [http://globus.tut.by Globus.tut.by]
{{Холмецкі сельсавет}}
{{Рэчыцкі раён}}