Язычніцтва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілена апошняя 1 змена (37.17.112.84) і адноўлена версія 1675207 Хомелка
Zemant (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
[[File:Ivankupala.jpg|thumb|left|Г. Семірадскі. Ноч на Івана Купалу (каля 1880)]]
У [[Беларусь|Беларусі]] з канца [[10 стагоддзе|Х]]-[[11 стагоддзе|ХІ]] ст. язычніцтва пачало паступова выцясняцца хрысціянствам. Працяглы час тут захоўвалася своеасаблівае «двухвер'е», калі адначасова існавалі дзве найбольш уплывовыя рэлігійныя практыкі — язычніцтва і хрысціянства. Старажытнае язычніцкае паходжанне маюць многія беларускія народныя святы, абрады, звычаі — [[Купалле]], [[Каляды]], [[Дзяды]], [[Радаўніца]], [[трызна]], «[[гуканне вясны]]», {{нп3|Ваджэнне куста|ваджэнне «куста»|pl|Wodzenie kusta}}, {{нп3|Пахаванне стралы|пахаванне «стралы»|pl|Pogrzeb strzały}} і інш. У сучасным беларускім грамадстве для свядомасці часткі насельніцтва (найперш для вясковых жыхароў пажылога ўзросту) характэрны рэлігійныя прымхі, якія захоўваюць у сабе сляды язычніцтва на ўзроўні народных святаў, абрадаў і звычаяў (напр., язычніцкімі па свайму паходжанню з'яўляюцца многія [[замовы]], варажба, асобныя народныя святы, абрады і інш.{{крыніца?}}). Рэшткі язычніцтва захоўваюцца ў выглядзе выкарыстання асобнымі людзьмі разнастайных замоў (загавораў, шэптаў), добразычлівых ці зламысных пажаданняў (праклёнаў), засцерагальных слоў і выказванняў (накшталт «Чур мяне»), у распаўсюджаных забабонах (тыпу «чорнага ката», «чортавай дзюжыны»), распаўсюджаных звычках адцурання ад усяго злога, дрэннага (пляваць тройчы праз левае плячо, прыгаворваць «цьфу, цьфу, цьфу» і г.д.). Яшчэ і цяпер асобныя жыхары Беларусі выкарыстоўваюць абрады лячэбнай [[магія|магіі]] (знахарства), пакланяюцца асобным камяням, дрэвам, крыніцам і да т.п.
 
== Гл. таксама ==