Мінерал: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява: Mineral_Collection.jpg|thumb|right|mini|380px338x338px|Мінералы]]
'''Мінерал''' ([[Нямецкая мова|ням]]. ''Mineral'' і [[Французская мова|фр]]. ''minéral'' ← ад [[Лацінская мова|позналац]]. ''minera'' – руда) — прыроднае [[геалогія|геалагічнае]] цела, амаль аднароднае паводле [[хімія|хімічнага]] складу і [[фізіка|фізічных]] уласцівасцяў, утворанае ў выніку фізіка-хімічных [[працэс]]аў у глыбіні і на паверхні [[Планета Зямля|Зямлі]]. Мінералы з'яўляюцца асноўнай часткай [[Горныя пароды|горных парод]]. Навука, якая вывучае мінералы называецца [[Мінералогія|мінералогіяй]].
 
Тэрмін ''мінерал'' выкарыстоўваюць для абазначэння мінеральнага індывіда, выгляду і разнавіднасці. Мінерал, як [[мінеральны від]] – гэта прыроднае [[хімічнае злучэнне]], якое мае пэўны хімічны склад і крышталічную структуру. Калі адрозненні ў хімічным складзе пры структурнай ідэнтычнасці не вельмі вялікія, то па афарбоўцы, марфалагічным або іншым асаблівасцям вылучаюць мінеральныя разнавіднасці – напрыклад [[горны крышталь]], [[аметыст]], [[цытрын]] і [[халцэдон]] з'яўляюцца разнавіднасцямі кварца. [[Мінеральныя індывіды]] - мі-неральныя цела, паміж якімі маюцца паверхні падзелу, напрыклад, [[Крышталічныя целы|крышталі]] і [[Збожжавыя культуры|збожжа]].
 
На 2015 год вядома больша за 5 тыс. мінералаў, з іх найбольш пашыраныя: [[сілікаты]] (каля 25 % агульнай колькасці мінералаў), [[вокіслы]] і [[гідравокіслы]], [[сульфіды]] і іх аналагі, [[фасфаты]], [[арсенаты]], [[ванадаты]]. А калі ўключыць сюды і ўсе вядомыя мінеральныя разнавіднасці, а таксама [[Сінонімы|сінанімічныя]] абазначэнні, то палучыцца больш за 5500 мінеральных імён.
 
На тэрыторыі Беларусі ў зямной кары вядомыя некалькі соцень мінералаў, многія з іх з’яўляюцца пераважнымі кампанентамі [[карысныя выкапні|карысных выкапняў]]: [[каменная соль|каменнай солі]] ([[галіт]]), [[калійныя солі|калійных соляў]] ([[сільвін]]), [[фасфарыт]]аў ([[апатыт]]), [[даламіт]]аў (даламіт) і інш.