Паморы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Zemant (размовы | уклад)
Радок 23:
Асноўныя тыпы паселішчаў — [[сяло]] і [[вёска]]. Вядомы таксама большыя па памерах паселішчы — [[Пагост, тып паселішча|пагост]] і [[Слабада, паселішча|слабада]]. Апошнія звычайна ўзнікалі ў месцах здабычы солі і гандлю. Слабодамі называлі буйныя паселішчы, насельніцтва якіх знаходзілася ў [[аброк|аброчнай]] залежнасці ад [[манастыр]]оў. Меншыя тыпы паселішчаў — выселкі і скіты — амаль зніклі да сярэдзіны [[19 стагоддзе|XIX]] ст. [[горад|Гарады]] на тэрыторыях, населеных паморамі, ўзніклі толькі ў [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. у выніку адміністрацыйных рэформ. Традыцыйнае [[архітэктура|дойлідства]] пераважна [[драўніна|драўлянае]]. Распаўсюджаны шатровыя [[купал]]ы [[храм]]аў, нахільны драўляны [[плот]] ''ёз'' скандынаўскага тыпа, разное надмагілле ''галбец''. У [[Навігацыя|навігацыйных]] мэтах на ўзбярэжжы ставілі драўляныя [[крыж]]ы ''гурыі''. Традыцыйная [[вопратка]] нагадвала [[Комі, народ|зыранскую]] або [[саамы|саамскую]], шылася са скуры, футра і ваўняных тканін.
 
Паморскія сем'і — вялікія пашыраныя на чале старэйшага мужчыны. Яны аб'ядноўваліся ў суседскую абшчыну ''мір'', якая з'яўлялася аўтаномнай адзінкай. Акрамя таго ствараліся часовыя міжсямейныя або прафесійныя калектывы ''арцель''. Яны кіраваліся выбранымі старастамі, часам захоплівалі зямельныя і водныя ўгоддзі для сумеснай эксплуатацыі{{крыніца?}}. Абшчыннае размеркаванне ўгоддзяў сустракалася радзей і пераважна тычылася зямельных спрэчак.
 
[[Фальклор]] прадстаўлены шматлікімі [[казка]]мі і [[легенда]]мі. Народная [[музыка]] адрозніваецца абмежаваным наборам [[Музычны інструмент|музычных інструментаў]], найчасцей сустракаліся драўляныя духавыя інструменты і металічныя [[звон|званы]].
 
== Мова ==