Маскаль: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Zemant (размовы | уклад)
Радок 6:
Назва “маскаль” паходзіць з старажытных часоў і першапачаткова яна выкарыстоўвалася ў [[ВКЛ|Вялікім Княстве Літоўскім]] і [[Польшча|Польшчы]] для азначэння маскоўскага (суч. [[Рускія|расійскага]]) служылага люду, ваенных і ўжывалася разам са словамі “маскавіт”, “маскалік”, “маскоўскія людзі”, “масковец” і г. д.
Слова “маскаль” часта сустракаецца ў летапісах, разам са словамі “масковіт”, “маскалік”, “маскоўскія людзі”, напрыклад: “егожъ был обжаловал '''москал''' о бой і зраненье сваё” (1582), ці вось гэткі: “Онъ давно зъ жонкою моею знявшісь, такій учынокъ не пооднокротъ чынілъ і цужоложылгъ, бо '''москалікъ''' хлопецъ его не зараз іхъ сходілъ” (1617) <ref>Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 18. Мн. “Беларуская навука” 1999. ISBN 985-08-0179-5</ref>.
Вобраз маскаля захаваўся і ў вуснай народнай творчасці. У [[батлейка|батлейцы]] маскаль размаўляў на [[Руская мова|рускай мове]], паводзіў сабе нахабна, груба, часам бязлітасна. Знешні яго выгляд меў праявы нечага “нячыстыга”, чужога для тутэйшага насельніцтва. З часам, вобраз маскаля стаў з'яўляцца і ва ўсіх вобразах беларускага фальклору: песнях, загадках, прыказках і анекдотах. У песнях адзначалася што “'''маскаль''' ваяваў на нашу старонку, паланіў нашую дзяўчононьку...” Тут быў накладзены новы вобраз на стары сюжэт, месца якога, раней займаў [[татары]]н{{крыніца?}}. З фальклору зафіксавана таксама: “Ой калі б '''маскалі''' прыйшлі… <ref>1.Беларускі фальклор. Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя ім. Петруся Броўкі”, 2006, ISBN 985-11-0366-7 (Т. 2).</ref> З тых часоў, слова маскаль пачынае прымаць у народа негатыўную афарбоўку.
Захавалася спадчына ўжывання слова “маскаль” і ад рыцарскага саслоў'я [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] і [[РП|Рэчы Паспалітай]]. Напрыклад, беларускі паэт [[Андрэй Рымша]] ў “Дзесяцігадовай аповесці ваенных спраў князя Кшыштафа Радзівіла” выдадзенай ім у [[1585]] годзе ў [[Вільня|Вільні]] [[Польская мова|па-польску]], апавядаюцца ваенныя падзеі [[1580]] г. супраць [[Расія|Расіі]]: