Джота дзі Бандонэ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Літаратура: выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 40:
3 імем Джота звязаны паварот у развіцці італьянскага жывапісу, яго разрыў з сярэдневяковымі канонамі і традыцыямі італа-візантыйскага мастацтва XIII ст. Знаёмства з познаантычным жывапісам і творамі [[П'етра Каваліні]] вызначыла далейшае развіццё творчасці Джота.
 
У 1304-06 г. ён стварыў вядомыя размалёўкі {{нп3|[[Капэла Скравеньі|капэлы дэль Арэна (Скравеньі)|ru|Капелла Скровеньи}}]] у [[горад Падуя|Падуі]]. Размешчаныя на сценах капэлы ў тры ярусы размалёўкі перадаюць гісторыю жыцця Марыі і Хрыста ў выглядзе шэрагу драматычных эпізодаў. Захаванне ў кожнай кампазіцыі адзінства часу і месца, энергічная пабудова аб'ёмаў і прасторы, прастата сітуацый і пластычная выразнасць жэстаў, светлы, святочны каларыт робяць размалёўкі ввдатным творам протарэнесансавага жывапісу Італіі.
 
Капліца дэль Арэна ўяўляе сабой прамавугольнае ў плане памяшканне, перакрытае цыліндрычным скляпеннем, яе гладкія сцены пазбаўлены архітэктурных чляненняў. Джота звяртаецца да абрамлення кампазіцый арнаментаванымі бардзюрамі, што надае ім выгляд старонак вялікай кнігі з мініяцюрамі. Суадносныя, але незалежныя адзін ад аднаго сюжэты пакрываюць усе сцены будынка.
Радок 46:
Цыкл пачынаецца з «{{нп3|Выгнанне Іакіма з храма, Джота|Выгнання Іакіма з храма|pl|Wypędzenie Joachima z świątyni}}» — падзеі, звязанай з нараджэннем Марыі. Затым паказаны эпізоды з жыцця Багародзіцы і Хрыста. Завяршаецца цыкл «{{нп3|Сашэсце Святога Духа, Джота|Сашэсцем Святога Духа|pl|Zesłanie Ducha Świętego (fresk Giotta)}}», што сімвалізуе ролю царквы ў распаўсюджанні Свяшчэннага Пісання. Над уваходам размешчана фрэска «{{нп3|Страшны суд, Джота|Страшны суд|pl|Sąd Ostateczny (fresk Giotta)}}», на супрацьлеглым баку — «{{нп3|Дабравешчанне, Джота|Дабравешчанне|pl|Zwiastowanie (fresk Giotta)}}». На сценах з правага і левага бакоў выявы ідуць у тры ярусы. Евангельскія сюжэты трактуюцца ў іх як рэальныя падзеі, увасабляючы сапраўдныя пачуцці людзей. Сакральнае адыходзіць на другі план, бо перад мастаком стаіць задача паказаць звычайнае жыццё ва ўсім багацці яго праяўленняў: дабрыня і спагада, высакародства і пакорлівасць, смутак і адчай, пакуты, гнеў, здрада.
 
Вылучаюцца фрэскі «{{нп3|Вяртанне Іакіма да пастухоў, Джота|Вяртанне Іакіма да пастухоў|pl|Joachim wśród pasterzy}}», «{{нп3|[[Уцёкі ў Егіпет, Джота|Уцёкі ў Егіпет|pl|Ucieczka do Egiptu (fresk Giotta)}}]]», «{{нп3|Сустрэча Марыі і Лізаветы, Джота|Сустрэча Марыі і Лізаветы|pl|Odwiedziny Elżbiety}}», «{{нп3|Уваскрашэнне Лазара, Джота|Уваскрашэнне Лазара|pl|Wskrzeszenie Łazarza (fresk Giotta)}}», «{{нп3|Бічаванне Хрыста, Джота|Бічаванне Хрыста|pl|Biczowanie Chrystusa (fresk Giotta)}}». У рухах, дзеяннях, выразах твару герояў няма і намёку на містычнасць, цуд, ірацыянальнасць, яны страчваюць гістарычную манументальнасць, што пацвярджае адыход мастака ад традыцый сярэдневякоўя. I хаця фігуры ў сцэнах падаюцца на пярэднім плане, а ўсе падзеі адбываюцца быццам бы на вачах гледача, Джота, безумоўна, аперыруе ўжо новымі, рэнесанснымі паняццямі і катэгорыямі. У гэтым сэнсе паказальныя кампазіцыі «{{нп3|Аплакванне Хрыста, Джота|Аплакванне Хрыста|pl|Opłakiwanie Chrystusa (fresk Giotta)}}» і «{{нп3|Пацалунак Іуды, Джота|Пацалунак Іуды|ru|Pocałunek Judasza}}». Супрацьпастаўляючы высакародны і ўзвышаны профіль Хрыста з брыдкім, нават агідным профілем Іуды, мастак дабіваецца глыбіні перадачы ўнутранай псіхалагічнай напружанасці, якая стане здабыткам майстроў Адраджэння. У фрэсцы «Аплакванне Хрыста» фігура святога Іаана вылучаецца пластычнай завершанасцю. Галава і рукі святога проціпастаўляюцца аб'ёму цела. Спадаючыя складкі плашча падкрэсліваюць, але не паўтараюць жэст адчаю шырока раскінутых і адведзеных назад рук. Настрой жалю і пакорлівасці знаходзіць вышэйшае ўвасабленне ў звернутым да Хрыста твары, у напружаным позірку святога.
 
<center><gallery>